Яблыкаў сёлета будзе нарыхтавана ўдвая больш
Сяргей РАСОЛЬКА
У гэтым сезоне Белкаапсаюз плануе нарыхтаваць 154 тысячы тон яблыкаў. Для параўнання: гэта ў два разы больш, чым было закуплена летась (у мiнулым годзе было нарыхтавана 76 тысяч тон яблыкаў).
На сённяшнi дзень, як паведамiлi ў прэс-службе Белкаапсаюза, ужо закуплена больш за 20 тысяч тон яблыкаў. Цана за кiлаграм, па ўзгадненню з Белдзяржхарчпрамам, складае 100 рублёў. Нарыхтоўкай яблыкаў займаюцца больш за 1400 раз’яздных нарыхтоўшчыкаў (звыш 300 былi прыняты на работу на сезон нарыхтовак), 912 прыёманарыхтоўчых пунктаў, 4970 магазiнаў у сельскай мясцовасцi з прыцягненнем больш чым 500 адзiнак аўтамабiльнага транспарту. Нарыхтоўчыя пункты працуюць без абедзеннага перапынку да 20—21 гадзiны. У сельскай мясцовасцi праз магазiны праводзiцца апытанне насельнiцтва па нарыхтоўцы яблыкаў, па дамоўленасцi прыязджае машына i забiрае iх. Арганiзацыі спажывецкай кааперацыi плануюць закупiць у насельнiцтва не менш за 200 тысяч тон агароднiны, 7,5 тысячы тон дзiкарослых пладоў i ягад i 1 тысячу тон грыбоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым сезоне Белкаапсаюз плануе нарыхтаваць 154 тысячы тон яблыкаў. Для параўнання: гэта ў два разы больш, чым было закуплена летась (у мiнулым годз
|
|