Стоп! Можа быць «патоп»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
У сувязi з моцнымi навальнiцамi магчыма затапленне некаторых вулiц Мiнска.
Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi сталiчнай Дзяржаўтаiнспекцыi, найбольшая небяспека ўзнiкнення «патопу» на плошчы Бангалор, вулiцах Нямiга, Харкаўская, Сталетава, праспекце Дзяржынскага, а таксама на перакрыважаннях праспекта Пераможцаў з вулiцай Iгнаценкi, праспекта Пушкiна i вулiцы Прытыцкага, вулiц Маскоўскай i Талстога. Каб не трапiць са сваiм «жалезным канём» у ваду, ДАI рэкамендуе аб’язджаць памянёныя ўчасткi дарог i ўвогуле быць у гэтыя днi звышпiльнымi i асцярожнымi, а яшчэ лепш, калi няма вострай патрэбы ў аўтамабiлi, адмовiцца ад паездак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з моцнымi навальнiцамi магчыма затапленне некаторых вулiц Мiнска |
|