«Сейбiты кайфу» атрымалi па поўнай праграме
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Больш за 1220 чалавек прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за незаконнае вырошчванне маку i канапель падчас рэалiзацыi супрацоўнiкамi мiлiцыi спецыяльнай праграмы «Мак».
Як паведамiла «Звяздзе» начальнiк упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС краiны Кацярына Самусенкава-Шэлегава, галоўная мэта памянёнай праграмы — недапусцiць распаўсюджвання на тэрыторыi Беларусi наркаўтрымлiваючых раслiн. У рамках яе рэалiзацыi праводзiўся цэлы шэраг аператыўных i прафiлактычных мерапрыемстваў. Толькi за адзiн тыдзень было выяўлена больш за 1800 фактаў незаконных пасеваў маслiнавага маку i канапель агульнай плошчай 34 гектары. Знiшчана 9,5 тоны наркаўтрымлiваючых раслiн. Кацярына Самусенкава-Шэлегава адзначыла, што адшукваць «падпольныя плантацыi» мiлiцыянерам дапамагалi не толькi супрацоўнiкi iншых сiлавых структур краiны, але i прадстаўнiкi органаў мясцовай улады i лясных гаспадарак. Для барацьбы з «сейбiтамi кайфу» былi задзейнiчаны нават верталёты. Напрыклад, у Гродзенскай вобласцi мiлiцыянеры разам з памежнiкамi зрабiлi аблёт тэрыторый Воранаўскага, Iўеўскага i Лiдскага раёнаў. Апроч таго, у рамках ажыццяўлення памянёнай праграмы вартавыя правапарадку правялi 37 тысяч прафiлактычных размоў, падчас якiх тлумачылi людзям, што вырошчванне маку i канапель забаронена, за парушэнне адпаведных нормаў заканадаўства прадугледжана адмiнiстрацыйная адказнасць. А за збыт наркатычных рэчываў увогуле можна трапiць за краты тэрмiнам на 15 гадоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 1220 чалавек прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за незаконнае вырошчванне маку i канапель падчас рэалiзацыi супрацоўнiкамi мiлiцыi спе |
|