21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Установам адукацыi патрабуюцца аналiтыкi i маркетолагi

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

За апошнiя 25 гадоў колькасць педагагiчных спецыяльнасцяў у сiстэме вышэйшай адукацыi вырасла ў 5 разоў. Сёння педагогаў з вышэйшай адукацыяй рыхтуюць 13 ВНУ, у тым лiку тры профiльныя — БДПУ, Мiнскi дзяржаўны лiнгвiстычны унiверсiтэт i Мазырскi дзяржаўны педагагiчны унiверсiтэт. Непасрэдныя адносiны да педагогiкi маюць каля 30 працэнтаў усiх спецыяльнасцяў, па якiх рыхтуюць у вышэйшай школе.

Самымi дэфiцытнымi застаюцца ў беларускiх школах на сёння настаўнiкi матэматыкi, фiзiкi i iнфарматыкi. Пры гэтым у краiне iстотная перавытворчасць настаўнiкаў рускай, беларускай мовы, а таксама пачатковых класаў. Для прыкладу, сёлета пры заяўцы ўпраўленняў адукацыi на 104 спецыялiсты выпуск будучых настаўнiкаў беларускай мовы склаў 405 чалавек, рускай мовы — адпаведна 151 i 372, а пачатковай адукацыi — 101 i 492 чалавекi.

Да асаблiвасцяў педагагiчнага профiлю адукацыi трэба аднесцi наяўнасць падвоеных спецыяльнасцяў, напрыклад, «Фiзiка. Матэматыка» цi «Матэматыка. Фiзiка» з прысваеннем адзiнай квалiфiкацыi выкладчыка (падобных пар — каля трыццацi). Аднак як сведчыць практыка, не заўсёды такiя падыходы апраўданыя. Для аптымiзацыi структуры спецыяльнасцяў педагагiчнага профiлю, на думку першага намеснiка мiнiстра адукацыi Аляксандра Жука, трэба выключыць маральна састарэлыя i незапатрабаваныя спецыяльнасцi i спецыялiзацыi. Выклiкае, напрыклад, сумненнi неабходнасць у дадатковай спецыяльнасцi «Замежная мова», паколькi на яе засваенне адводзiцца не больш за 30 працэнтаў вучэбнага часу. Настаўнiкаў замежнай мовы павiнен рыхтаваць, напэўна, усё ж такi Мiнскi дзяржаўны лiнгвiстычны унiверсiтэт.

На адной з апошнiх калегiй Мiнiстэрства адукацыi Аляксандр Жук агучыў вынiкi комплекснага даследавання, удзел у якiм узялi будучыя настаўнiкi — студэнты ВНУ, маладыя спецыялiсты, а таксама кiраўнiкi навучальных устаноў. Цiкава, што маладыя педагогi больш аптымiстычна ставяцца да атрыманай адукацыi, чым iх кiраўнiкi. Так, цалкам задаволеныя ўзроўнем атрыманай педагагiчнай адукацыi 27 працэнтаў маладых настаўнiкаў i толькi 11 працэнтаў кiраўнiкоў. Чвэрць педагогаў звязваюць цяжкасцi, што ўзнiкаюць у працэсе работы, з недахопам ведаў па такiх актуальных праблемах, як пераход на абноўлены змест адукацыi, 10-бальную сiстэму ацэнкi i цэнтралiзаванае тэсцiраванне. Мала ўвагi ўдзяляецца падчас вучобы i вывучэнню нарматыўных дакументаў, якiя датычацца дзейнасцi сiстэмы адукацыi.

Яшчэ нiжэй, чым веды, ацэньваюццца набытыя ў ВНУ прафесiйныя ўменнi. Так, каля 40 працэнтаў кiраўнiкоў лiчаць, што iх зусiм недастаткова. У прыватнасцi, яны адзначаюць нiзкi ўзровень валодання сучаснымi тэхналогiямi, метадамi i прыёмамi навучання, методыкамi стварэння здароўезберагальнага асяроддзя. Iнфармацыйнымi тэхналогiямi валодае толькi трэцяя частка маладых спецыялiстаў. Больш за трэць учарашнiх выпускнiкоў лiчаць, што падрыхтоўка дазволiць iм працаваць толькi на базавым узроўнi выкладання прадмета. А кiраўнiкi навучальных устаноў яшчэ больш крытычныя ў гэтым пытаннi: абсалютная большасць упэўненая, што маладыя педагогi не змогуць выкладаць на паглыбленым узроўнi.

Паводле меркавання абсалютнай большасцi апытаных кiраўнiкоў ВНУ, прыйшоў час для вырашэння праблемы ўвядзення новых спецыялiзацый педагагiчнай дзейнасцi i дадатковых пасад служачых, занятых у адукацыi. Так, напрыклад, у Беларусi пакуль што не вядзецца падрыхтоўка сiстэмшчыкаў, аналiтыкаў, праекцiроўшчыкаў адукацыйных сiстэм, спецыялiстаў па педагагiчных тэхналогiях i метадыстаў. Аналагiчныя праблемы назiраюцца i ў сiстэме дадатковай адукацыi. Ёсць вопыт перападрыхтоўкi ў галiне менеджменту, але гэты вiд навучання трэба наблiжаць да практычных патрэб устаноў адукацыi. Не рыхтуюцца ў беларускiх ВНУ канструктары сродкаў навучання, тэкстолагi, кансультанты па прафарыентацыi i маркетолагi. Больш за тое, для такiх спецыялiстаў не прадугледжаны нават пасады.

Да негатыўных тэндэнцый трэба аднесцi рост колькасцi студэнтаў-завочнiкаў, тым больш што ў шэрагу ВНУ парушаюцца тэрмiны iх падрыхтоўкi. Падрыхтоўка на завочнай форме ажыццяўляецца ў тыя ж тэрмiны, што i на дзённай форме навучання, у сувязi з чым узнiкае цалкам заканамернае пытанне: як у такiм разе завочнiкi паспяваюць асвоiць усю вучэбную праграму? Скарачаецца i час, адведзены на праходжанне студэнтамi педагагiчнай практыкi... Асноўнай формай выкладання па-ранейшаму застаецца лекцыя. Прыкладна 60—70 працэнтаў вучэбнага часу студэнты праводзяць у аўдыторыях.

Аналiз паспяховасцi студэнтаў 1—4-х курсаў педагагiчных спецыяльнасцяў сведчыць аб тым, што за апошнiя пяць гадоў колькасць выдатнiкаў паменшылася з 15 да 11 працэнтаў. Але колькасць студэнтаў, якiя вучацца добра i выдатна, застаецца стабiльнай — на ўзроўнi 32 працэнтаў. Прыкладна трэць студэнцкай моладзi сiстэматычна атрымлiвае здавальняючыя адзнакi (вучацца пасрэдна), i ад 2 да 4 працэнтаў студэнтаў штогод адлiчваюцца.

За 2003—2005 гады, акрамя агульных для ўсiх спецыяльнасцяў выданняў, для сферы педагагiчнай адукацыi ў мэтавым парадку былi падрыхтаваны i атрымалi грыф Мiнiстэрства адукацыi 33 падручнiкi i вучэбныя дапаможнiкi, у тым лiку ўласна па педагогiцы — 22 найменнi.

Практычна ва ўсiх ВНУ вытрымлiваецца нарматыў па кнiгазабеспячэнню вучэбнага працэсу (1 грыфаванае выданне на 5 студэнтаў дзённай формы). Больш за тое, у Мiнскiм дзяржаўным лiнгвiстычным унiверсiтэце па многiх спецыяльнасцях (методыцы выкладання замежнай мовы, педагогiцы, палiталогii) яна дасягнула суадносiнаў адзiн да аднаго.

Аднак ёсць праблемы, якiя трэба тэрмiнова вырашаць. Так, доля падручнiкаў (вучэбных дапаможнiкаў), тэрмiн карыстання якiх перавысiў пяць гадоў, у шэрагу ВНУ — больш за 70 працэнтаў. Пры захаваннi цяперашнiх тэмпаў абнаўлення (3—4 працэнты ў год), поўнага абнаўлення кнiжных фондаў давядзецца чакаць амаль што чвэрць стагоддзя...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнiя 25 гадоў колькасць педагагiчных спецыяльнасцяў у сiстэме вышэйшай адукацыi вырасла ў 5 разоў. Сёння педагогаў з вышэйшай адукацыяй рыхтуюць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика