А можа, iх не было?
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Сітуацыя Жыхары вёскi Цеплень Уздзенскага раёна ў iснаванне iншапланетных цывiлiзацый не вельмi вераць. Але адкуль з’явiлiся ў мiнулы чацвер у мясцовым сельсавеце больш за дваццаць гасцей нявызначанай прафесii i сацыяльнага статусу, нiхто не ведае. Асобы, якiя не маюць пэўнага месца жыхарства, раптоўна сталi трапляць на вочы вяскоўцаў, заходзiць у крамы, прапаноўваць пустыя бутэлькi. Такога жыхары Уздзенскага раёна яшчэ не бачылi.Старшыня Цепленскага сельскага Савета Эва Ключэня расказала, што здарылася ў вёсцы. — Людзей было больш за дваццаць пяць чалавек, выглядалi яны не вельмi прываблiва — бруднае адзенне, вялiкiя торбы невядома з чым. Былi i мужчыны, i жанчыны. Мне патэлефанавалi ўсхваляваныя вяскоўцы i сказалi, што няпрошаныя «госцi» ходзяць па вулiцах, просяць вады i прадстаўляюцца жыхарамi сталiцы. Мы звярнулiся за каментарыем да ўчастковага iнспектара капiтана Аляксандра Перапецкага: — Як толькi паступiў сiгнал з сельскага Савета, мiлiцыя пачала дзейнiчаць. Апыталi жыхароў, праверылi мясцовасць. Было ўстаноўлена, што госцi заканадаўства не парушалi, але ўсе жыхары былi спалоханыя, асаблiва людзi пенсiйнага ўзросту. Паводле апытання сведак было вызначана, што людзi, хутчэй за ўсё, належаць да сацыяльнай групы асоб з нявызначаным месцам жыхарства. Дакладна ж даведацца, хто гэта такiя, як i адкуль з’явiлiся невядомыя ў вёсцы i якая была мэта iх «вандроўкi», пакуль немагчыма. Амаль выключана, што гэта жыхары Уздзенскага раёна — мясцовых мы ведаем усiх. А можа, i на самай справе з iншай планеты прыляцелi?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары вёскi Цеплень Уздзенскага раёна ў iснаванне iншапланетных цывiлiзацый не вельмi вераць. Але адкуль з’явiлiся ў мiнулы чацвер у мясцовым сельсав |
|