21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Цяльцоў адбудзецца перспектыўная сустрэча, а Стральцам прапануюць цiкавую работу

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на тыдзень

АВЕН. Тыдзень запатрабуе мiнiмальнага напружання, i то толькi ў той момант, калi трэба будзе проста не згубiць свой шанц. У панядзелак удалымi будуць дзелавыя сустрэчы. Неабходная iнфармацыя своечасова прыйдзе да вас. Вас чакаюць пазiтыўныя змены на прафесiйнай нiве — калi не забудзеце, што там, дзе няма прамога рашэння, як правiла, дапамагае дыпламатычнасць i гатоўнасць да кампрамiсу. У пятнiцу выключыце нават мiнiмальнае праяўленне агрэсii. Толькi дружалюбнасць зможа вырашыць вашы праблемы.

ЦЯЛЕЦ. Пастарайцеся свае жаданнi прывесцi ў адпаведнасць са сваiмi магчымасцямi. Далёка не ўсе пытаннi, якiя ўзнiкаюць, вы зможаце вырашыць хутка, што будзе вельмi раздражняць. У сераду ўдачу прынясе дзелавое ўзаемадзеянне з людзьмi старэйшага ўзросту. У чацвер асаблiвую эфектыўнасць вашы дзеяннi будуць мець пры наяўнасцi падтрымкi групы аднадумцаў. Дзелавая сустрэча ў суботу можа адкрыць перад вамi новыя перспектывы. У сярэдзiне тыдня давядзецца акунуцца ў праблемы вашых дзяцей.

БЛIЗНЯТЫ. Тыдзень створаны для адпачынку. Пачатак тыдня поўны разнастайных i самых цiкавых падзей. А для тых прадстаўнiкоў знаку, чый адпачынак яшчэ наперадзе, важна абдумваць рашэннi, якiя прымаеце. Не разлiчвайце на хуткае вырашэнне праблем. Калi нават у вас ёсць памочнiкi, неабходна, каб стратэгiя дзеянняў была распрацавана асабiста вамi. У пачатку тыдня могуць быць паспяховымi праекты, звязаныя з электронiкай. Пятнiца — не лепшы дзень для прыняцця сур’ёзных рашэнняў. Перад выхаднымi могуць напомнiць пра сябе былыя партнёры па працы — адбудзецца неадназначная размова.

РАК. Вас можа наведаць вострае жаданне прывесцi сябе ў парадак, каб выглядаць больш элегантна i эфектна. У панядзелак добра набываць дзелавое адзенне i iншыя рэчы для працы. У гэты дзень вы можаце атрымаць неацэнную паслугу з боку заступнiка — але не варта выдаваць падрабязнасцi. У сераду пастарайцеся трымаць дзелавыя паперы падалей ад цiкаўных поглядаў, бо канкурэнты лёгка могуць скарыстацца вашай даверлiвасцю. У пятнiцу праявiце прадбачлiвасць i асцярожнасць, асаблiва пры кантактах з новымi людзьмi. У суботу не саромейцеся праяўляць iнiцыятыву: падтрымка вам будзе забяспечана.

ЛЕЎ. Першая палова тыдня будзе больш прадуктыўная, чым другая, таму ўсе важныя справы лепш планаваць на пачатак тыдня. Пастарайцеся суадносiць вашы сiлы: зараз не лепшы час для подзвiгаў. Лепш зрабiць менш, але больш якасна. Паспрабуйце, калi ёсць магчымасць, адкласцi паездкi цi праявiце ў iх найбольшую асцярожнасць. У сераду па меры магчымасцi прыблiзьце свае планы да рэальнай сiтуацыi. У гэты дзень будуць удалымi здзелкi, заключэнне дамоўленасцяў. Тыдзень спрыяльны для абагачэння новымi ўражаннямi, для заняткаў творчасцю. У пятнiцу пастарайцеся не трапляцца лiшнi раз на вочы начальству. Выхадныя пажадана правесцi дома.

ДЗЕВА. Давядзецца паказваць акружаючым, на што вы здольныя, абараняць свае iнтарэсы i, магчыма, нават iнтарэсы сяброў, родных цi дзелавых партнёраў. У пачатку тыдня не варта спяшацца цi займацца некалькiмi справамi адначасова. Энергiя спатрэбiцца пазней, пакуль трэба пачакаць. Адпаведны момант для ажыццяўлення задуманага настане ў другой палове тыдня. У сераду перш за ўсё накiруйце свае намаганнi на выкананне службовых абавязкаў. Але калi штосьцi не будзе атрымлiвацца, пераключыцеся на iншы вiд дзейнасцi.

ШАЛI. Пастарайцеся не губляць сiлы на яўна невыканальныя задачы. Першую палову тыдня давядзецца працаваць у камандзе: хоць гэта супярэчыць вашым планам, аднак расчараваны не будзеце. Дазвольце розуму ўзяць верх над эмоцыямi — i вы ўпэўнiцеся, што толькi спакойная ацэнка таго, што адбываецца, прынясе поспех. Варта берагчы сваю рэпутацыю i памятаць, што маўчанне — золата. У суботу прыслухайцеся да мудрых парад старэйшых i зрабiце адпаведныя высновы.

СКАРПIЁН. Практычнасць i вытрыманасць — вось якасцi, якiя прывядуць вас да поспеху. Можаце пазнаёмiцца з чалавекам, якi адыграе важную ролю ў вашай кар’еры. Пастарайцеся адчуць флюiды перамен, каб па максiмуму скарыстацца спрыяльнымi магчымасцямi. Не хвалюйцеся наконт дробных непрыемнасцяў на працы. Вашы iдэi перспектыўныя, няхай iмгненнае iх непрыманне вас не бянтэжыць. Пастарайцеся не захламляць кватэру непатрэбнымi рэчамi, разбярыцеся i выкiньце ўсё лiшняе. Ваша схiльнасць усё рабiць максiмальна хутка пахвальная, аднак на гэтым тыднi неабходна памятаць, што самы просты i хуткi спосаб вырашэння праблемы далёка не заўсёды з’яўляецца самым лепшым.

СТРАЛЕЦ. Пастарайцеся на пачатку тыдня пазбягаць канфлiктаў з блiзкiмi людзьмi. У канцы тыдня вам могуць прапанаваць цiкавую работу. Прысвяцiце добраўпарадкаванню свайго дома хоць бы адзiн дзень. Праявiце шчодрасць натуры. Удзялiце дзецям дастаткова ўвагi i паклапацiцеся пра iх: iм патрэбна мудрая парада.

КАЗЯРОГ. Тыдзень можа прынесцi шмат цiкавых магчымасцяў. У панядзелак i аўторак пажадана пачаць важныя сумесныя справы разам з зацiкаўленымi людзьмi. У чацвер iлюзii могуць сказiць ваша ўспрыманне навакольнага свету, таму вас можа ахапiць незадаволенасць сабой, партнёрам i наогул жыццём. Не дазваляйце негатыўным пачуццям узяць верх. У пятнiцу з’явiцца магчымасць палепшыць i ўзняць на новы ўзровень усе старыя запушчаныя справы. У суботу могуць з’явiцца на даляглядзе дзелавыя партнёры з прапановай iстотнай дапамогi.

ВАДАЛЕЙ. Зможаце стаць генератарам новых iдэй i праектаў, але не варта хвалiцца поспехамi — можаце выклiкаць зайздрасць навакольных. Пастарайцеся стварыць аптымальна зручны рэжым працы, якi дазволiць эканомна выкарыстоўваць вашы энергетычныя рэсурсы. Зараз не час для разбазарвання каштоўных сiл i часу. Чацвер — спрыяльны дзень для планавання на блiжэйшую будучыню, аўторак — для паездак i камандзiровак. Адна з самых важных задач у пятнiцу — захаваць пачуццё асабiстай годнасцi. Пастарайцеся трымаць эмоцыi пад кантролем. Выхадныя лепш за ўсё правесцi на свежым паветры.

РЫБЫ. Настае час плённай, але манатоннай працы, а менавiта ў ёй вы можаце праявiць сябе як моцная асоба. Чаго не варта рабiць на гэтым тыднi — дык гэта мяняць месца працы. У аўторак цярпенне i праца, прыкладзеныя вамi, абавязкова дадуць вынiк, хоць i адымуць шмат сiл. На сераду не варта планаваць сур’ёзных сустрэч. У чацвер мiрна займайцеся сваёй справай, але да той пары, пакуль не адчуеце стомленасцi. У гэтым выпадку як мага хутчэй спынiце работу: праз сiлу нiчога добрага не атрымаецца, толькi памылак наробiце. У пятнiцу з’явяцца пэўныя магчымасцi выправiць адносiны ў сям’i i на службе. Не адмаўляйцеся ад удзелу ў свецкiх мерапрыемствах.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика