У творах жыве душа
Васiль ЦIШКЕВIЧ
ВЫСТАВЫ Слуцкую мастацкую галерэю — фiлiял краязнаўчага музея — з моманту яе адкрыцця падчас мiнулагодняга фестывалю-кiрмашу «Дажынкi-2005» наведала каля 7 тысяч чалавек.Цiкавасць жыхароў горада i раёна да наведвання галерэi невыпадковая. На гэты час у галерэi праходзяць адразу тры выставы. Самая значная — выстаўка жывапiсу Мiкалая Валынца да 80-годдзя майстра, на якой прадстаўлена каля 90 пейзажаў, нацюрмортаў i партрэтаў. Дарэчы, М. Валынец родам з вёскi Цалевiчы Слуцкага раёна, адзiн з таленавiтых партрэтыстаў краiны, стварыў галерэю партрэтаў Герояў Савецкага Саюза, вядомых герояў працы, вучоных, працаўнiкоў вёскi. Мiжнародная выстава «Нацюрморт» прыбыла ў Слуцк са Славенii: 44 работы з 36 краiн свету, узрост мастакоў — ад 4 да 20 гадоў. Гэта прыватная калекцыя карцiн Мiхайлы Лiшанiна ўвайшла ў Кнiгу рэкордаў Гiнеса: збор твораў на тэму «Конi» дасягнуў 45 тысяч прац. У адной з залаў — дыпломныя работы выпускнiкоў Слуцкай мастацкай школы. 16 верасня Слуцк будзе святкаваць 890-годдзе з часу заснавання. Да юбiлея горада будуць прымеркаваны новыя выставы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Слуцкую мастацкую галерэю — фiлiял краязнаўчага музея — з моманту яе адкрыцця падчас мiнулагодняга фестывалю-кiрмашу «Дажынкi-2005» наведала каля 7 ты
|
|