Трэцiя на трэцiм этапеСпорт-тайм Беларускi Алена Бунас i Вiялета Клiмава сталi ўладальнiцамi бронзавых узнагарод на трэцiм этапе розыгрышу Кубка Еўропы па бiльярднаму спорту ў разрадзе пiрамiда ў Кiеве. У рамках турнiру былi праведзены прызавыя бiлii. Лаўрэатам дасталiся эксклюзiўныя бiльярдныя прыналежнасцi беларускага майстра Сяргея Каюкава.Падзялiлi ачкi Асноўная частка матчаў 17-га тура чэмпiянату краiны па футболу ў вышэйшай лiзе прайшла ў нядзелю. Апошнiя ж дзве сустрэчы адбылiся ў панядзелак i завяршылiся ўнiчыю. У Маладзечне мiнскi «Лакаматыў» не дазволiў сабе ўступiць наваполацкаму «Нафтану» — 3:3, а ў Вiцебску мясцовы «Лакаматыў» стрымаў нацiск магiлёўскага «Дняпра» — 0:0. Становiшча каманд: БАТЭ — 34 ачкi, «Шахцёр» — 32, «Дынама» (Мiнск), «Гомель» — па 31, МТЗ-РIПА, «Дарыда» — па 29, «Лакаматыў» (Вiцебск) — 26, «Дынама» (Брэст) — 23, «Днепр» — 22, «Нафтан» — 20, «Тарпеда» — 18, «Нёман» — 16, «Лакаматыў» (Мiнск) — 11, «Белшына» — 7. Бразiльскi варатар пераўзышоў парагвайскага Самы вынiковы галкiпер у гiсторыi футбола — варатар нацыянальнай зборнай Бразiлii Ражэрыо Сенi, на рахунку якога ўжо 64 галы. Мiнулы рэкорд, 62 забiтыя мячы, да апошняга часу належаў парагвайцу Хасэ Луiсу Чылаверту (ён, праўда, ужо закончыў кар’еру). Яго Ражэрыо Сенi пераўзышоў у матчы нацыянальнага чэмпiянату: «Сан-Паўлу» прайграваў 0:2, але галкiпер зраўняў лiк, дзякуючы рэалiзацыi штрафнога i пенальцi. Неўтаймоўная «Старая сеньёра» Кiраўнiцтва iтальянскага «Ювентуса» аб’явiла аб намеры падаць чарговую апеляцыю на рашэнне суда аб пераводзе «Старай сеньёры» ў серыю В. На гэты раз пратэст будзе накiраваны ў грамадзянскi суд вобласцi Лацыо. Нагадаем, што мiнулыя дзве спробы выклiкаць лiтасць прадстаўнiкоў Фемiды аказалiся беспаспяховымi: наказанне «Ювентуса» пацвердзiлi арбiтраж Федэрацыi футбола Iталii i Алiмпiйскi камiтэт краiны. Калi турынскi клуб зноў прайграе, то стартаваць у новым сезоне прыйдзецца ў серыi В з балансам ачкоў мiнус 17. У Бялградзе нажываюцца на чужых балельшчыках Напярэдаднi матчаў у адказ другога квалiфiкацыйнага раўнда Кубка УЕФА сафiйскi ЦСКА падаў пратэст у УЕФА на клуб «Хайдук» з Кулы, якi завысiў кошт бiлетаў для прыхiльнiкаў балгарскага клуба на гульню ў Бялградзе. Як адзначыў прэс-аташэ ЦСКА, нiводны самы адданы балельшчык не пойдзе на футбол за 60 еўра. Мiж тым фанаты «Хайдука» будуць плацiць за бiлеты каля трох еўра. Пiлот «Формулы-1» згубiў правы Застацца без правоў магчыма не толькi за рулём у нецвярозым стане. Так, днямi пiлот Формулы-1 Кiмi Райканен настолькi перабраў, што не кантраляваў свае паводзiны на вечарынцы каманды Red Bull. У вынiку вiцэ-чэмпiён свету мiнулага года згубiў пашпарт, вадзiцельскія правы i сем з паловай тысяч долараў. Дарэчы, гэта не першы выпадак у жыццi фiнскага гоншчыка, калi ён перабраў алкаголю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi Алена Бунас i Вiялета Клiмава сталi ўладальнiцамi бронзавых узнагарод на трэцiм этапе розыгрышу Кубка Еўропы па бiльярднаму спорту ў разрадз |
|