Гарадкi цiкавяць толькi 500 беларусаў. Дарма
На мiнулым першынстве свету па гарадошнаму спорту ва Украiне ў гульнi палiмернымi бiтамi беларуская каманда стала чэмпiёнам. На сёлетнiм турнiры ў Германii на вынiкi выступлення нашай каманды паўплывала захворванне капiтана зборнай, сямiразовага пераможцы нацыянальнага чэмпiянату Генадзя Сушко: лiдар апынуўся ў бальнiцы з падазрэннем на апендыцыт. Лепшым жа дасягненнем нашых спартсменаў стала трэцяе каманднае месца па традыцыйных класiчных гарадках. Праўда, ёсць i яшчэ некаторыя маленькiя радасцi.
— Хацеў бы адзначыць упэўнены старт нашых дзяўчат, якiя ўдзельнiчалi ўпершыню, — расказвае Аляксандр Кулак, старшыня Беларускай федэрацыi гарадошнага спорту. — Ёсць прагрэс у фiнскiх гарадках, бо на мiнулым чэмпiянаце мы былi апошнiмi, а зараз сталi чацвёртымi. — Аляксандр Антонавiч, скажыце, калi гаспадыняй чэмпiянату свету, нарэшце, стане Беларусь? Нашы блiжэйшыя суседкi, Расiя i Украiна, ужо пабывалi ў гэтым статусе... — На самай справе сёлетнi, трэці чэмпiянат павiнен быў праводзiцца ў нас, але ў Беларусi недастаткова добрых гарадошных пляцовак. Што ж датычыцца мiнулых гаспадароў, то ў Кiеве спаборнiцтвы праходзiлi ў цэнтры горада ў гiдрапарку, а ў Санкт-Пецярбургу — ля сцен Петрапаўлаўскай крэпасцi. Аднак нi Расiя, нi Украiна не пераўзышлi Карлсруэ, дзе быў чэмпiянат-2006: там было ажно 11 пляцовак вельмi добрай якасцi. У прынцыпе, у нас iснуе 5 пляцовак у Маладзечне, а калi ўжо параўноўваць, то чэмпiянат СССР можна было праводзiць пры 4-х пляцоўках. Ёсць дзве пляцоўкi ў Мiнску. Праўда, iх трэба рэканструяваць, бо яны адпавядаюць 50—60-м гадам. На гэту тэму я ўжо размаўляў з мiнiстрам спорту. Спадзяюся, мы зможам выправiць сiтуацыю i прыняць наступны чэмпiянат свету. — Наколькi гарадошны спорт папулярны ў нашай рэспублiцы i наогул у свеце? — У Мiжнародную федэрацыю ўваходзiць 12 краiн. На сёлетнiм чэмпiянаце свету спаборнiчалi 10. Хоць гарадкi лiчацца славянскiм вiдам спорту, iмi зацiкавiлiся фiны, шведы, немцы, французы. У Беларусi гэтым спортам займаецца каля 500 чалавек (з iх толькi 20 — дзяўчаты). I дарма маладыя людзi не настолькi актыўна бяруць бiту ў рукi, бо, на мой асабiсты погляд, гэта дазваляе выпляснуць негатыўную энергiю. Гарадкi, акрамя таго, танны спорт у параўнаннi з iншымi. Кошт звычайнай палiмернай бiты — 30 тысяч рублёў. Канешне, для прафесiйных заняткаў па класiчных гарадках абыдзецца даражэй — 100 долараў. — Юнакi аддаюць перавагу футболу, дзяўчаты — танцам. Як звярнуць iх увагу на гарадкi? — Эстэтыкi ў нас не хапае з-за адсутнасцi прыгожых пляцовак для гульнi, раздзявалак для зручнасцi спартсменаў. Дарэчы, 27 жнiўня ў Салiгорску мы падрыхтавалi пад патранажам Мiнскага гарадскога спорту ўпраўлення аматарскiя спаборнiцтвы, прысвечаныя Дню шахцёра. Хацелася б, каб моладзь звярнула ўвагу на старадаўнi i цiкавы вiд спорту. — Дзякуй за гутарку! Размаўляла Iрына ПРЫМАК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мiнулым першынстве свету па гарадошнаму спорту ва Украiне ў гульнi палiмернымi бiтамi беларуская каманда стала чэмпiёнам
|
|