Новыя аўтобусы — сельскiм школам!
Аляксандр ПУКШАНСКI
У Вiцебскай вобласцi да 1-га верасня плануюць набыць 25 аўтобусаў для перавозкi сельскiх школьнiкаў. Як паведамiў начальнiк упраўлення адукацыi Вiцебскага аблвыканкама Iван Шчурок, аўтобусы паставiць расiйскае прадпрыемства, якое выйграла спецыяльны тэндар. Такiя машыны ўжо добра зарэкамендавалi сябе.
У мiнулым вучэбным годзе 98,5 працэнтаў дзяцей, якiя жывуць ад сельскiх школ на адлегласцi 3 кiламетры i больш, былi забяспечаны бясплатным школьным аўтатранспартам. За апошнiя некалькi гадоў у Прыдзвiнскiм краi былi набыты 97 аўтобусаў. У адпаведнасцi з патрабаваннямi Мiнiстэрства транспарту, праз 10 гадоў эксплуатацыi школьныя аўтобусы трэба абнаўляць, таму i надалей будзе працягвацца рэалiзацыя праграмы «Школьны аўтобус».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебскай вобласцi да 1-га верасня плануюць набыць 25 аўтобусаў для перавозкi сельскiх школьнiкаў. Як паведамiў начальнiк упраўлення адукацыi Вiцебс
|
|