Камандзiр Ту-154 перад палётам даў распiску: iду на навальнiцу
На месцы катастрофы расiйскага авiялайнера ў раёне Данецка знойдзены абедзве «чорныя скрынкi». «Праз некалькi хвiлiн пасля таго, як была знойдзена «чорная скрынка» з параметрычнай iнфармацыяй, быў знойдзены i моўны самапiсец», — паведамiў мiнiстр транспарту РФ Iгар Лявiцiн. Iх расшыфроўкай зараз займаюцца спецыялiсты.
Паводле адной з версiй, у самалёт Ту-154 «Пулкаўскiх авiялiнiй» трапiла маланка, пасля чаго ён рухнуў з вышынi 11 тысяч метраў. Усе людзi, што знаходзiлiся на яго борце, загiнулi. За некалькi хвiлiн да катастрофы экiпаж лайнера чатыры разы падаў сiгнал SOS. У сувязi з гэтым расiйскiя СМI паведамляюць, што экiпаж самалёта быў папярэджаны аб навальнiчным фронце, дакумент быў уручаны пад распiску камандзiру экiпажа перад вылетам. Паводле адной з найбольш верагодных версiй, самалёт звалiўся ў штопар пасля таго, як лётчыкi ва ўмовах навальнiчнага фронту няправiльна выбралi вышынны эшалон. Аднак аператыўнiкi правяраюць i версiю тэракта на борце Ту-154. Як удакладнiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве замежных спраў, стала канчаткова вядома, што на борце расiйскага самалёта ТУ-154, якi ляцеў рэйсам Анапа—Санкт-Пецярбург i разбiўся ў Данецкай вобласцi, грамадзян Беларусi не было. Гэта iнфармацыя была перададзена пасольствам Рэспублiкi Беларусь у Расiйскай Федэрацыi пасля праверкi спiсаў пасажыраў, якiя зарэгiстравалiся на той трагiчны рэйс. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На месцы катастрофы расiйскага авiялайнера ў раёне Данецка знойдзены абедзве «чорныя скрынкi». «Праз некалькi хвiлiн пасля таго, як была знойдзена «чо
|
|