Вось дык «запраграмаваў» у Мексiцы!
Надзея НIКАЛАЕВА
Ведай нашых! Надзвычай ярка i ўпэўнена выступiла каманда беларускiх школьнiкаў на мiжнароднай алiмпiядзе па iнфарматыцы, якая завяршылася днямi ў Мексiцы. Па-першае, беларуская зборная пад кiраўнiцтвам дацэнта Гомельскага дзяржаўнага унiверсiтэта Мiхаiла Далiнскага заняла там пятае каманднае месца, прапусцiўшы наперад толькi каманды Кiтая, Польшчы, Расii i Румынii. А ўсяго ўдзельнiчалi ў спаборнiцтвах каманды з 77 краiн свету. Па-другое, беларусы выклiкалi на алiмпiядзе сапраўдны фурор, выставiўшы на спаборнiцтвы 11-гадовага ўдзельнiка.— Гена Караткевiч з’яўляецца вучнем гомельскай шматпрофiльнай гiмназii № 56, — паведамiла нашай газеце галоўны iнспектар упраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Iрына Кiрыновiч. — Зараз ён перайшоў ужо ў шосты клас. Гэта проста унiкальны выпадак, калi хлопчык, не маючы адпаведнай матэматычнай падрыхтоўкi i не ведаючы законаў фiзiкi, рашае задачы па праграмаванню нароўнi са старшакласнiкамi. Яго логiка i iнтуiцыя нi з чым непараўнальныя. Для таго, каб трапiць у алiмпiйскую зборную, трэба прайсцi праз рэшата школьных, раённых, абласных i рэспублiканскiх алiмпiяд. Генадзь ужо не першы раз удзельнiчаў i перамагаў на рэспублiканскiх алiмпiядах. Але мiжнародная алiмпiяда — гэта перш за ўсё надзвычай жорсткая канкурэнцыя плюс моцны стрэс i iншае моўнае асяроддзе. У Мексiку Гена Караткевiч паехаў у кампанii трох больш вопытных старэйшых таварышаў. Выпускнiк гiмназii № 1 горада Слуцка Мiкiта Леснiкаў (нядаўна ён стаў студэнтам БДУ) i дзесяцiкласнiк Гомельскага дзяржаўнага абласнога лiцэя Уладзiмiр Мiняйлаў ужо мелi вопыт удзелу ў мiжнародных спаборнiцтвах, больш таго, заваёўвалi там медалi. На гэты раз яны прывезлi на радзiму ўзнагароды самай высокай вартасцi. А Гена Караткевiч стаў ўладальнiкам «серабра», прычым па колькасцi набраных балаў ён толькi крышачку не дацягнуў да залатой узнагароды. Затое калi адбывалася ўзнагароджванне пераможцаў, маленькага вундэркiнда з Беларусi зал сустракаў стоячы i працяглымi авацыямi...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надзвычай ярка i ўпэўнена выступiла каманда беларускiх школьнiкаў на мiжнароднай алiмпiядзе па iнфарматыцы, якая завяршылася днямi ў Мексiцы
|
|