«Белтэлекам» раставiў усе кропкi над «i»
Надзея НIКАЛАЕВА
Рэспублiканскае унiтарнае прадпрыемства «Белтэлекам» выступiла з абвяржэннем iнфармацыi аб прыпыненнi падключэння лiнiй абанентаў камерцыйных правайдараў.
«РУП «Белтэлекам» афiцыйна заяўляе, — гаворыцца ў паведамленнi, распаўсюджаным праз сродкi масавай iнфармацыi, — што службы продажаў прадпрыемства не атрымлiвалi нiякiх распараджэнняў, нi пiсьмовых, нi вусных аб прыпыненнi падключэння лiнiй абанентаў камерцыйных правайдараў». Выпадак, калi заяўкi на падключэнне да ADSL былi прынятыя напярэдаднi выхадных, у пятнiцу, а работа па iх была працягнута ў сувязi з выхаднымi днямi ў панядзелак, не павiнен расцэньвацца правайдарамi як прыпыненне аказання паслуг. Гэта не адпавядае рэчаiснасцi, таму «Белтэлекам» лiчыць заяву правайдараў неабгрунтаванай. «Белтэлекам» запэўнiў, што ў дадзены момант аказанне паслуг камерцыйным правайдарам працягваецца на падставе дзеючых дагавораў, акрамя таго, аказанне паслуг, як i раней, ажыццяўляецца ў поўным аб’ёме. Нацыянальны аператар заклiкаў камерцыйных правайдараў не абапiрацца на эмоцii i выстройваць адносiны на рацыянальнай аснове. «Наша прадпрыемства iмкнецца да эфектыўнага ўзаемадзеяння са сваiмi партнёрамi i клiентамi i заўсёды адкрыта для дыялогу», — падкрэслiваецца ў заяве.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканскае унiтарнае прадпрыемства «Белтэлекам» выступiла з абвяржэннем iнфармацыi аб прыпыненнi падключэння лiнiй абанентаў камерцыйных правайда
|
|