«Драконы» будуць змагацца да апошняга
Iрына ПРЫМАК
Шайбу, шайбу! Сёння вечарам стане вядомы ўладальнiк кубка Беларусi па хакею з шайбай. Ужо зразумела, што ён дастанецца мiнскай камандзе.Ганаровы трафей другi год запар можа заваяваць мiнскае «Дынама», якое ў першым фiнальным матчы розыгрышу ў сталiчным Палацы спорту ўсухую перагуляла «Керамiн» — 3:0. У першым перыядзе «драконаў» засмуцiў Алег Шафарэнка, у другiм — Гiртс Анкiпанс, а ў апошняй трэцi дубль аформiў той жа Шафарэнка. Пасля вiкторыi настаўнiк гаспадароў пляцоўкi Любамiр Покавiч сустрэў сваiх iгракоў перад уваходам у раздзявалку словамi: «З перамогай!» i з радасцю паляпаў кожнага па плячу, а на прэс-канферэнцыi славацкi спецыялiст паведамiў, што ўжо забыў аб гэтым выйгрышы, бо наперадзе яшчэ адзiн матч: — Мы не збiраемся ў гасцях «зачыняцца» i паказваць абарончы хакей. Iгракi выйдуць на лёд пры лiку 0:0 i будуць змагацца, ды i «Керамiн», мяркую, будзе бiцца да апошняга. Спадзяюся, балельшчыкi прыйдуць падтрымаць нас у адказным для нас матчы. Трэнер «Керамiна» Андрэй Гусаў павiншаваў калегу з перамогай i сказаў, што зараз чакае «Дынама» ў госцi. Аднак «драконы» наўрад цi акажуць дынамаўцам цёплы прыём, бо выйграць iм патрэбна як нiколi: «Керамiн» даўно не перамагаў нi ў чэмпiянаце (пяць разоў станавiўся сярэбраным прызёрам), нi ў кубку (двойчы ўступаў у фiнале).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння вечарам стане вядомы ўладальнiк кубка Беларусi па хакею з шайбай. Ужо зразумела, што ён дастанецца мiнскай камандзе |
|