Ліга чэмпіёнаў: першая пяцёрка
Вызначылiся пяць удзельнiкаў групавой стадыi Лiгi чэмпiёнаў. Імi сталi iтальянскi «Мiлан», англiйскi «Лiверпуль», iспанская «Валенсiя», партугальская «Бенфiка» i нямецкi «Гамбург». Дарэчы, пераможца ў гэтым сезоне зможа зарабiць каля 100 мiльёнаў еўра. Групавы розыгрыш стартуе 12 верасня, а фiнал 23 мая прымуць Афiны.
У першым паядынку «Мілан» з мiнiмальным лiкам пераадолеў сербскую «Црвену Звезду». Ён жа аказаўся мацнейшым i ў матчы ў адказ на выездзе — 2:1. З-за забароны УЕФА, звязанай з лiвана-iзраiльскiм канфлiктам, «Макабi» з Хайфы абедзве сустрэчы правёў на чужым полi: пасля паражэння ад «Лiверпуля» з лiкам 1:2 камандзе хапiла б забiць адзiн гол у наступнай гульнi i не прапусцiць у свае вароты, каб адабраць у клубнага чэмпiёна Еўропы-2005 пропуск у асноўную сетку, але матч у адказ у Кiеве завяршыўся ўнiчыю — 1:1. Iспанская «Валенсiя» хоць i ўступiла ў першым матчы аўстрыйскаму «Зальцбургу» (0:1), дома парадавала балельшчыкаў перамогай — 3:0. У Аўстрыi партугальская «Бенфiка» i аўстрыйская «Аўстрыя» ў першай гульнi разышлiся мiрам — 1:1, у апошняй жа дуэлi гаспадары разграмiлi аўстрыйцаў — 3:0. Нямецкi «Гамбург» працягвае змагацца ў Лiзе чэмпiёнаў, дзякуючы забiтаму ў гасцях мячу ў вароты iспанскай «Асасуны» — 1:1 (у першым матчы лiк не быў адкрыты).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вызначылiся пяць удзельнiкаў групавой стадыi Лiгi чэмпiёнаў. Імi сталi iтальянскi «Мiлан», англiйскi «Лiверпуль», iспанская «Валенсiя», партугальская
|
|