Будзем мокнуць да канца жнiўня
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
Актыўны цыклон, якi перамяшчаецца на Смаленскую вобласць, прынясе ў паўночныя i цэнтральныя рэгiёны Беларусi моцныя дажджы, паведамiла начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Валянцiна Скрабец.
Паводле яе слоў, больш за ўсё ападкаў за мiнулыя суткi выпала ў Вiцебскай, Магiлёўскай i Мiнскай абласцях — ад палавiны да адной месячнай нормы. У пятнiцу, 25 жнiўня, цыклон прадоўжыць свой шлях на поўнач Еўропы. На большай частцы тэрыторыi краiны будзе воблачна з праясненнямi. У асобных раёнах пройдуць дажджы, а месцамi па Мiнскай, Магiлёўскай i Гомельскай абласцях дажджы будуць моцныя, падкрэслiла Валянцiна Скрабец. Субяседнiк адзначыла, што складаныя ўмовы надвор’я чакаюцца i ў наступныя днi. У суботу, 26 жнiўня, паляпшэнне надвор’я будзе не больш як на паўсутак i толькi на ўсходзе краiны. Тэмпература паветра складзе ў рэспублiцы 20—26 градусаў цяпла. У нядзелю свой уплыў распаўсюдзiць франтальны раздзел, якi перамяшчаецца з паўднёвага захаду Еўропы. Пройдуць дажджы, стане халадней. Паводле папярэднiх прагнозаў сiноптыкаў, складаныя ўмовы надвор’я захаваюцца да канца жнiўня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актыўны цыклон, якi перамяшчаецца на Смаленскую вобласць, прынясе ў паўночныя i цэнтральныя рэгiёны Беларусi моцныя дажджы, паведамiла начальнiк аддзе |
|