Асцярожней з грыбамi!
Iлона Iванова
У Слаўгарадскiм раёне ў вынiку атручэння памерлi два чалавекi. 51-гадовы жыхар вёскi Зарэчча ў мiнулую суботу памёр дома, а яго 76-гадовая жанчына была шпiталiзавана ў раённую бальнiцу, але на трэцi дзень памерла i яна.
Жанчына паспела паведамiць, што днямi яна разам з пляменнiкам ужывала грыбы. У рэгiёне зарэгiстраваны тры выпадкi атручэння грыбамi. Першы выпадак — «прывазны». Жанчыну ў Маскве пачаставалi сваякi грыбамi, а ў Магiлёў яна вярнулася хворая. Мужчына з Кiраўска з’еў сыраежак, ад якiх стала дрэнна. У абодвух выпадках хвароба была сярэдняй цяжкасцi i завяршылася паспяховай папраўкай. Апошнi выпадак адбыўся ў Магiлёве, у адным з дзiцячых садкоў. Дзве 3-гадовыя дзяўчынкi знайшлi на гульнявой пляцоўцы маленькiя грыбочкi i адправiлi iх у рот, каб праверыць на смак. Дарослыя заўважылi гэта: i хоць у дзяўчынак не было нiякiх сiмптомаў атручэння, выхавацелi i медсястра звярнулiся па медыцынскую дапамогу, малым прамылi страўнiкi i шпiталiзавалi. Усё абышлося. Гэты выпадак навучыў адмiнiстрацыi дзiцячых устаноў быць больш пiльнымi i сачыць за станам гульнявых пляцовак. — Галоўнае правiла з грыбамi, — папярэджвае аматараў грыбоў загадчыца аддзела гiгiены харчавання абласнога цэнтра санiтарыi i эпiдэмiялогii Алена Камiнская, — павiнна быць такое: «Не ведаеш грыб — не збiрай i не ўжывай у ежу!»
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Слаўгарадскiм раёне ў вынiку атручэння памерлi два чалавекi. 51-гадовы жыхар вёскi Зарэчча ў мiнулую суботу памёр дома, а яго 76-гадовая жанчына был
|
|