Праблемы з нарыхтоўкамi? тэлефануйце!
Сяргей РАСОЛЬКА
На сённяшнi дзень у цэлым па краiне нарыхтоўчымi арганiзацыямi закуплена ў насельнiцтва 40 тысяч тон яблыкаў. Як мы ўжо паведамлялi, гэтым займаюцца вялiкая колькасць магазiнаў i раз’яздных нарыхтоўшчыкаў. Тым не менш, як паказваюць звароты грамадзян у рэдакцыю, часам у людзей усё роўна могуць узнiкаць пэўныя праблемы i цяжкасцi са здачай ураджаю з уласных садоў.
Каб вырашаць такiя пытаннi, як паведамiлi ў прэс-службе Белкаапсаюза, створаны i працуе штаб па арганiзацыi нарыхтовак сельскагаспадарчай i дзiкарослай прадукцыi ў насельнiцтва, у тым лiку i яблыкаў. Па пытаннях арганiзацыi прыёмкi прадукцыi на месцах нашы чытачы могуць звяртацца па тэлефонах у Мiнску з 9.00 да 17.00: 200-39-09, 226-97-07, 226-84-95, 226-82-52, 203-61-17. Аналагiчныя штабы дзейнiчаюць ва ўсiх абласных спажыўсаюзах. Звяртацца ў iх можна па кантактных тэлефонах: у Брэсце — (8-0162) 23-10-66, у Вiцебску — (8-0212) 36-51-23, у Гомелi — (8-0232) 74-01-93, у Гродне — (8-0152) 77-20-12, у Магiлёве — (8-0222) 32-72-41.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сённяшнi дзень у цэлым па краiне нарыхтоўчымi арганiзацыямi закуплена ў насельнiцтва 40 тысяч тон яблыкаў |
|