За школьным «абмундзiраваннем» — на кiрмаш
Надзея НIКАЛАЕВА
Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» з 26 па 31 жнiўня праводзiць у сталiцы выставу-кiрмаш «Вiншую, школа» (павiльён на вулiцы Я. Купалы, 27).
Выстава пройдзе ўжо ў сёмы раз, але сёлета ўдзел у ёй возьме большая колькасць удзельнiкаў (i гандлёвыя арганiзацыi, i непасрэдна вытворцы), якiя прадставяць значна больш шырокi асартыментны пералiк тавараў. Паводле падлiкаў спецыялiстаў Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мiнгарвыканкама, поўная экiпiроўка першакласнiка будзе каштаваць бацькам ад 156 да 397 тысяч рублёў, вучняў малодшых класаў — ад 162 да 429 тысяч рублёў, а старшакласнiкаў — ад 242 да 588 тысяч рублёў. На працягу ўсёй работы кiрмашу для школьнiкаў будуць ладзiцца забаўляльныя праграмы i займальныя конкурсы з уручэннем заахвочвальных прызоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» з 26 па 31 жнiўня праводзiць у сталiцы выставу-кiрмаш «Вiншую, школа» (павiльён на вулiцы Я. Купалы, 27) |
|