Каля 100 камбайнаў прыбыло ў Магiлёўскую вобласць для аказання дапамогi ва ўборцы ўраджаю
Сяргей ПАЛIНIН
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Магiлёўскага аблвыканкама Барыса Батуру.
Як паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара, губернатар праiнфармаваў кiраўнiка дзяржавы аб ходзе ўборачнай кампанii ў Магiлёўскай вобласцi. Паводле слоў Барыса Батуры, хлебаробы пачнуць завяршэнне ўборкi адразу як установiцца спрыяльнае надвор’е. Для аказання дапамогi ў рэгiён дадаткова прыбыло каля 100 камбайнаў з Брэсцкай i Гомельскай абласцей. Барыс Батура праiнфармаваў прэзiдэнта аб кадравай рабоце ў раёнах вобласцi i выкананнi даручэнняў кiраўнiка дзяржавы. У час сустрэчы абмяркоўвалiся пытаннi развiцця мяса-малочнай галiны ў Магiлёўскай вобласцi. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову па рэалiзацыi праекта па стварэнню культурна-дзелавога цэнтра ў Маскве на базе гандлёвага дома «Масква—Магiлёў». Намалочана больш як 5 мiльёнаў тон збожжа Як паведамiлi ў дыспетчарскай Мiнсельгасхарча, паводле звестак на 25 жнiўня, у краiне скошана 1 771 тыс. га збожжавых i зернебабовых без улiку кукурузы. Агульны вал збожжавых склаў 5 158 тысяч тон. З-за дрэнных умоў надвор’я за апошнiя суткi ў краiне было ўбрана толькi 3 тысячы га збожжа, што складае менш за 0,1 працэнта ад агульных плошчаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Магiлёўскага аблвыканкама Барыса Батуру |
|