Глядзець на савецкае, паважаць гiстарычнае
Ларыса ЦIМОШЫК
Выстава «Забытыя старонкi з класiкi беларускага мастацтва» прадстаўляе сталiчная мастацкая галерэя «ЛаСандр-арт», што на Раманаўскай Слабадзе. Творчасць беларускага мастака Фёдара Дарашэвiча можа нагадаць недалёкую гiсторыю савецкага перыяду — рэвалюцыю, вайну, працу па аднаўленню краiны. Тыя этапы, сведкай якiх быў сам мастак.Мы пра iх ведаем з падручнiкаў гiсторыi, а ўявiць карцiны таго жыцця можна якраз па творах мастака, якi iмкнуўся перадаваць яго нюансы. Як сам адчуваў, так i пераводзiў на мову фарбаў звычайныя пачуццi звычайнага чалавека. Але, напэўна, не зусiм звычайным быў гэты чалавек, якi нарадзiўся ў беларускiм горадзе Камянцы: ён настолькi хацеў стаць добрым, прафесiйным мастаком, што паехаў дзеля гэтага вучыцца ў Расiю. За плячыма ў Фёдара Дарашэвiча было сур’ёзнае навучанне ў Ленiнградзе ў iнстытуце жывапiсу iмя Рэпiна. У Беларусь ён вярнуўся пасля вайны. I менавiта блiзкая сэрцу прырода натхняла на паэтычны настрой, пасля чаго з’яўлялiся яго маляўнiчыя пейзажы. Пайшоў з жыцця Фёдар Дарашэвiч у 1986 годзе — разам з эпохай, у якой яму давялося працаваць. Ён яе не ствараў, ён яе адлюстроўваў, як руплiвы гiсторык, якi павiнен заўсёды быць праўдзiвым прафесiяналам. Менавiта пра прафесiяналiзм у мастацтве i можна паразважаць на вернiсажы, якi пройдзе з 22 жнiўня па 23 верасня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Забытыя старонкi з класiкi беларускага мастацтва» прадстаўляе сталiчная мастацкая галерэя «ЛаСандр-арт», што на Раманаўскай Слабадзе |
|