21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Марына ЕЛIНСКАЯ:«Пры распрацоўцы гербаў Гродзеншчыны былi выкарыстаны унiкальныя геральдычныя сiмвал

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Сёння мы ўжо па даволi даўняй традыцыi працягваем знаёмiць чытачоў з афiцыйнымi дзяржаўнымi геральдычнымi сiмваламi краiны. Нагода для цяперашняй гутаркi самая што нi ёсць сур’ёзная — 17 лiпеня гэтага года Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь быў падпiсаны Указ № 455 «Аб заснаваннi афiцыйных геральдычных сiмвалаў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных i тэрытарыяльных адзiнак Гродзенскай вобласцi». Ім былi заснаваны гербы i флагi гарадоў Масты, Ашмяны, Шчучын, гарадскога пасёлка Вялiкая Бераставiца i Бераставiцкага раёна, гарадскога пасёлка Воранава i Воранаўскага раёна, вёскi Гальшаны Ашмянскага раёна, а таксама флаг горада Гродна.

Зноў жа па даўняй традыцыi пазнаёмiць чытачоў «Звязды» з нядаўна заснаванымi геральдычнымi сiмваламi сакратар Геральдычнага савета пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, галоўны спецыялiст Камiтэта па архiвах i справаводству пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь кандыдат гiстарычных навук Марына ЕЛIНСКАЯ. Тым больш што аўтарам усiх сучасных гербаў (за выключэннем гiстарычных гербаў Вялiкiх Бераставiц, Ашмян i Шчучына) з’яўляецца менавiта наша суразмоўца (дарэчы, iх мастак — Вiктар Ляхар — таксама не менш вядомы нашым чытачам па папярэднiх публiкацыях на геральдычную тэматыку). Значыць, пачнём.

Уважлiвыя чытачы, напэўна, заўважылi, што для iншых адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных i тэрытарыяльных адзiнак вобласцi заснаваны як герб, так i флаг, а вось для горада Гродна (так здаралася i раней) — толькi адзiн флаг. Справа ў тым, што герб гэтага абласнога цэнтра быў унесены ў Дзяржаўны геральдычны рэгiстр каля 10 гадоў таму. Адпаведна, iнфармацыя аб iм змяшчалася не толькi ў сродках масавай iнфармацыi, але i паспела ўжо трапiць у энцыклапедыi, таму дзеля эканомii газетнай плошчы падрабязна на гербе Гродна мы спыняцца не будзем. А ў аснову флагаў (традыцыйных прамавугольных палотнiшчаў з суадносiнамi бакоў 1:2), як памятаюць чытачы, нярэдка кладуцца гербы адпаведных населеных пунктаў. Што, уласна, i назiраецца ў нашым выпадку.

Герб горада Масты ўяўляе сабой перасечаны варажскi шчыт, у верхнiм чырвоным полi якога адлюстраваны залаты мост, у нiжнiм блакiтным — плот з шасцi бярвенцаў серабрыстага колеру (адпаведна, тое ж адлюстраванне можна ўбачыць i на флагу, таму i надалей мы будзем пакiдаць гэты бок тэмы па-за «кадрам» — зноў жа дзеля эканомii плошчы). Паводле слоў Марыны Елiнскай, пры распрацоўцы герба Мастоў выкарыстаны вядомыя для горада сiмвалы — мост i плот, што нагадвае не толькi пра мiнулае краю, але i пра яго сучаснасць i будучыню.

«У аснову праектаў быў пакладзены факт iснавання шматлiкiх паромаў праз раку, на месцы якiх пазней з’явiлiся такiя ж шматлiкiя масты. Да таго ж плот сiмвалiзуе пераемнасць: ад сплаву лесу па рацэ Нёман да пабудовы фанернага завода, якi ў нашы днi ператварыўся ў горадаўтвараючае прадпрыемства — ААТ «Мастадрэў».

Французскi шчыт, якi мае перакулена-вiлападобнае дзяленне. У правым чырвоным полi (залiшне нагадваць, што шчыт, згодна з законамi геральдыкi, заўсёды разглядаецца з боку рыцара, якi трымаў яго ў руцэ?) адлюстравана рука, што трымае залатыя вагi, у левым блакiтным — залаты шчыт, у нiжнiм сярэбраным — чырвонае цяля. Гэта апiсанне герба горада Ашмяны. Першапачаткова герб горада быў падараваны ў 1792 годзе каралём Рэчы Паспалiтай Станiславам Аўгустам. Ён уяўляў сабой сярэбраны трохчастны шчыт з выявамi ў адпаведных палях рукi з вагамi, шчыта i прыватнага герба роду Панятоўскiх — «Цяльца» (цяля). У 1845 годзе, расказвае далей Марына Мiхайлаўна, быў зацверджаны новы герб Ашмян i Ашмянскага павета. Ён уяўляў сабой перасечаны шчыт, у верхняй палове якога месцiўся герб Вiленскай губернii (у чырвоным полi сярэбраны вершнiк з узнятым мячом i шчытом), у нiжняй частцы — у блакiтным полi мядзведзь («у знак заняткаў жыхароў паляваннем на мядзведзяў»). Канчатковы варыянт, як бачна, спалучае ў сабе форму шчыта ХIХ стагоддзя i гербавы сюжэт XVIII стагоддзя, якiя на працягу ХVIII—пачатку ХХ стагоддзяў з’яўлялiся сiмваламi горада.

Архiўныя даследаваннi дазволiлi ўстанавiць, што горад Шчучын атрымаў свой герб па прывiлеi караля Рэчы Паспалiтай Станiслава Аўгуста Панятоўскага ад 12 кастрычнiка 1761 года. Згодна з iм, шчучынскае мясцовае самакiраванне атрымала пячатку з манаграмай, якая складалася з першых лiтар iмя i прозвiшча яго ўладальнiка i шляхетнай кароны. Гэта яшчэ адзiн гiстарычны герб, якi быў афiцыйна заснаваны ў нашы днi. Упершыню яго прадставiў даследчык Анатоль Цiтоў. Зараз знойдзены дакумент, якi дазволiў аднавiць гiстарычны герб Шчучына. Згодна з архiўнай крынiцай, у гербавым полi павiнна быць размешчана манаграма колiшняга ўладальнiка горада Iгнацiя Сцыпiёна — IS. Паколькi каляровая гама ў прывiлеi не вызначана, яе падбiралi згодна з правiламi геральдыкi (было выбрана адно з найбольш распаўсюджаных спалучэнняў металаў i эмаляў), а манаграма «IS» выканана ў iзаграфiчным стылi другой паловы ХVIII стагоддзя. Такiм чынам, зацверджаны герб Шчучына ўяўляе сабой барочны шчыт, у блакiтным полi якога адлюстравана залатая карона, пад ёй — сярэбраная манаграма «I» i «S».

(Заканчэнне будзе.)


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння мы ўжо па даволi даўняй традыцыi працягваем знаёмiць чытачоў з афiцыйнымi дзяржаўнымi геральдычнымi сiмваламi краiны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика