Браканьер адстрэльваўся
Iлона Iванова
Супрацоўнiкi Бялынiцкага РАУС i Магiлёўскай абласной прыродаахоўнай iнспекцыi ў час сумеснага рэйду затрымалi браканьера.
Удзельнiкi рэйду каля 22-х гадзiн убачылi на траве свежыя сляды аўтамабiльных колаў. Яны прывялi да iншамаркi, якую пакiнулi на ўзлеску паблiзу вёскi Глыбокi Брод. Людзей не было, але тут пачулiся стрэлы. Хутка гаспадар аўтамабiля з’явiўся з двухствольным ружжом, на якое была прыстасавана для начнога палявання лямпачка-фара. Аднак на патрабаванне ўдзельнiкаў рэйду пакласцi на зямлю зброю i прад’явiць дакументы на права палявання мужчына выстрэлiў i кiнуўся бегчы. Мiлiцыянерам давялося рабiць папераджальныя стрэлы, але i тады невядомы не спынiўся. Аднак урэшце яго затрымалi. У 40-гадовага жыхара вёскi Свяцiлавiчы, якi працуе вартаўнiком, не аказалася дакументаў нi на паляванне, нi на ружжо. Ён затрыманы. Яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Бялынiцкага РАУС i Магiлёўскай абласной прыродаахоўнай iнспекцыi ў час сумеснага рэйду затрымалi браканьера
|
|