«Апазiцыя, якая iснуе ў Беларусi, базiруецца на знешняй падтрымцы»
Увагу шэрагу выданняў прыцягнула накiраваная беларускiмi апазiцыянерамi скарга ў Вярхоўны суд рэспублiкi з патрабаваннем адмянiць вынiкi прэзiдэнцкiх выбараў. Аглядальнiкi расцэньваюць яе як палiтычную акцыю, мэта якой — абазначыць для заходнiх спонсараў нейкую актыўнасць апазiцыi.
У дырэктара Цэнтра па праблемах еўрапейскай iнтэграцыi Ю. Шаўцова адназначны погляд на тое, што адбываецца: «Апазiцыя, якая iснуе ў Беларусi, базiруецца на знешняй падтрымцы», — пiша ён у дзелавой газеце «Взгляд». Паводле яго слоў, партыi пачынаюць барацьбу за дапамогу з боку Захаду, якi ўжо ўзяў шэраг абавязкаў у адносiнах да беларускай апазiцыi. У першую чаргу размова iдзе аб праекце, калi беларуская моладзь, якая нiбыта падвяргаецца палiтычным рэпрэсiям з боку дзяржавы, можа атрымаць магчымасць бясплатнага навучання ў замежных ВНУ. Для таго, каб трапiць у праграму, маладому чалавеку неабходна адсядзець хоць бы суткi ў КПЗ за палiтычныя прыхiльнасцi цi атрымаць даведку, якую заверылi апазiцыянеры, аб тым, што ён сапраўды прымаў удзел у акцыях пратэсту супраць iснуючай улады. Паводле слоў эксперта, трапiць у гэтую праграму iмкнуцца не толькi моладзь з апазiцыi цi дзецi лiдараў партый, але i маладыя людзi, не звязаныя з палiтыкай. Кошт даведкi, паводле даных Ю. Шаўцова, складае $30.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увагу шэрагу выданняў прыцягнула накiраваная беларускiмi апазiцыянерамi скарга ў Вярхоўны суд рэспублiкi з патрабаваннем адмянiць вынiкi прэзiдэнцкiх |
|