Мiншчына ўжо атрымала каля 1,5 млн тон збожжа
Сяргей ПАЛIНIН
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў дыспетчарскай Мiнсельгасхарча, паводле звестак на 29 жнiўня, у краiне скошана 1.860,6 тысячы га збожжавых i зернебабовых без улiку кукурузы.
Агульны вал збожжавых склаў 5.416 тысяч тон. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых па краiне склала 29,3 ц/га. Толькi за апошнiя суткi ў краiне было ўбрана 34 тысячы га збожжа. У разрэзе рэгiёнаў упэўнена працягвае лiдзiраваць сталiчная вобласць, дзе намалочана 1.498 тыс. тон збожжа. Гродзенская вобласць сабрала 1.080 тыс. тон, Брэсцкая — 778 тыс. тон, Магiлёўская — 719 тыс. тон, Гомельская — 684 тыс. тон, Вiцебская — 658 тыс. тон збожжа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў дыспетчарскай Мiнсельгасхарча, паводле звестак на 29 жнiўня, у краiне скошана 1.860,6 тысячы га збожжавых i зер |
|