Смяротнае сутыкненне
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Чатыры чалавекi загiнулi i адзiн атрымаў цяжкае раненне ў вынiку аўтамабiльнай аварыi, якая здарылася ўчора ў Мiнскiм раёне.
Як паведамiла начальнiк аддзялення УДАI МУС краiны Ганна Банадык, ДТЗ адбылося на дарозе «Заслаўе—Дзяржынск», паблiзу вёскi Гаiшча. Вадзiцель аўтамабiля «Фольксваген-Гольф», выконваючы абгон, на вялiкай хуткасцi выехаў на сустрэчную паласу i сутыкнуўся з «Рэно». Удар быў настолькi моцны, што трупы вадзiцеля «Гольфа» i двух пасажыраў дасталi толькi пасля таго, як выратавальнiкi спецыяльнай пiлой разрэзалi рэшткi машыны. У аўтамабiлi «Рэно» на месцы загiнуў пасажыр, вадзiцель атрымаў цяжкую траўму.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатыры чалавекi загiнулi i адзiн атрымаў цяжкае раненне ў вынiку аўтамабiльнай аварыi, якая здарылася ўчора ў Мiнскiм раёне |
|