21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вытворчасць у вёсцы не павiнна адставаць ад сацыяльнай сферы

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай паездкi ў Мiнскi раён пазнаёмiўся з работай зернесушыльнага комплексу РУСВП «Першая Мiнская птушкафабрыка».




Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў мабiлiзаваць усе намаганнi для рэалiзацыi дзяржаўнай праграмы адраджэння вёскi. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, у сельскай мясцовасцi людзi не павiнны бяздзейнiчаць у чаканнi будаўнiцтва новага аграгарадка.

«Узнiкла тэндэнцыя: людзi сядзяць i чакаюць, калi Лукашэнка прыедзе i пабудуе аграгарадок. Але ж пакуль мы вядзём планавую работу па мадэрнiзацыi сельскай гаспадаркi, мы не павiнны загубiць тое, што ў нас ужо ёсць», — заявiў прэзiдэнт, наведваючы Мiнскi раён.

Кiраўнiк дзяржавы таксама выказаў занепакоенасць адносна таго, што некаторыя чыноўнiкi ўдзяляюць больш увагi добраўпарадкаванню, а не вытворчасцi ў вёсцы.

«Вытворчасць — гэта галоўнае ў аграгарадках», — лiчыць Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён падкрэслiў, што недапушчальна загубiць асноўную iдэю, закладзеную ў праграме адраджэння беларускай вёскi.

«Фермы, збожжатакi не павiнны адставаць ад сацыяльнай сферы», — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

Паводле слоў дырэктара фабрыкi Генадзя Дзямiдчыка, цяпер унутраны рынак перагружаны вырабамi прадпрыемства, асаблiва курынымi яйкамi, якiх у Расiю пастаўляецца менш за 1 працэнт.

Ацэньваючы iснуючую сiтуацыю, Аляксандр Лукашэнка рэзка крытыкаваў работу Мiнсельгасхарча ў гэтым напрамку. «Складваецца ўражанне, што галiноваму ведамству няма чым заняцца», — канстатаваў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка даручыў прааналiзаваць iснуючую сiтуацыю i выпрацаваць стратэгiю па ажыццяўленню паставак прадукцыi сельскай гаспадаркi на расiйскi рынак.

Прэзiдэнт Беларусi застаўся задаволены дэманстрацыяй новых айчынных высокапрадукцыйных камбайнаў КЗ-14 i КЗС-1218. Гэта тэхнiка была паказана кiраўнiку дзяржавы ў час яго рабочай паездкi па Мiнскаму раёну.

Для параўнання ў поле разам з КЗС-1218 i КЗ-14 выехалi КЗС-10К i нямецкiя Lexion 560 i Mega 360. Паводле ацэнак механiзатараў, новыя беларускiя камбайны практычна не ўступаюць замежным аналагам.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў неабходнасць хутчэйшага завяршэння выпрабаванняў навiнак i пераходу да серыйнай вытворчасцi гэтых мадэляў. Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы жорстка запатрабаваў захавання ўсiх якасных параметраў пры вытворчасцi збожжаўборачнай тэхнiкi.

«Выпускаць трэба толькi тыя маркi, якiя вяскоўцы закажуць, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. — I толькi пасля таго, як выкупiм айчынную тэхнiку, можна будзе разважаць аб набыццi iмпартных машын, прычым толькi за сродкi гаспадарак».

Кiраўнiк дзяржавы яшчэ раз падкрэслiў, што на высокапрадукцыйных збожжаўборачных камбайнах павiнны працаваць толькi лепшыя механiзатары.

«Яшчэ год-два дзяржава будзе падтрымлiваць «Гомсельмаш», але затым прадпрыемства павiнна само навучыцца канкурыраваць у гэтых умовах».

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай паездкi ў Мiнскi раён запатрабаваў ад урада забяспечыць выкананне праграмы будаўнiцтва зернесушыльных комплексаў у поўным аб’ёме.

Мы павiнны задзейнiчаць усе рэсурсы для вываду Мiнскага раёна на больш высокi ўзровень развiцця. У гэтай пяцiгодцы раён павiнен стаць iдэальным рэгiёнам.

Паводле ацэнкi кiраўнiка дзяржавы, якасць сельгасработ у гэтам сталiчным рэгiёне стала лепшая, чым два гады таму. Тэмп росту вытворчасцi валавой прадукцыi сельскай гаспадаркi ў супастаўных цэнах у Мiнскiм раёне за 7 месяцаў гэтага года склаў 113,6 працэнта да ўзроўню аналагiчнага перыяду мiнулага.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай паездкi ў Мiнскi раён пазнаёмiўся з работай зернесушыльнага комплексу РУСВП «Першая Мiнская пту
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика