Кiтайскi пасол наведаў Гомельшчыну
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Учора закончыўся двухдзённы вiзiт на Гомельшчыну Паўнамоцнага Пасла Кiтайскай Народнай Рэспублiкi У. Хун Бiня ў Рэспублiцы Беларусь. На сустрэчы ў аблвыканкаме яго старшыня Аляксандр Якабсон расказаў аб дынамiцы развiцця ўсiх галiн гаспадарання вобласцi, падзякаваў высокаму госцю за гуманiтарную пастаўку камп’ютарнай тэхнiкi ў раёны, якiя пацярпелi ад чарнобыльскай катастрофы.
Гутарка iшла таксама аб тым, каб пашырыць гандлёва-эканамiчныя i культурныя адносiны памiж двума зацiкаўленымi бакамi, на што маюцца нядрэнныя перспектывы. Пасол наведаў у Хойнiцкiм раёне Палескi радыялагiчны заказнiк. Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны i экалогii чалавека ў Гомелi, РУП «Гомельскi завод сельскагаспадарчага машынабудавання, свабодную эканамiчную зону «Гомель-Ратон» i Гомельскi палаца-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевiчаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора закончыўся двухдзённы вiзiт на Гомельшчыну Паўнамоцнага Пасла Кiтайскай Народнай Рэспублiкi У. Хун Бiня ў Рэспублiцы Беларусь
|
|