Значная частка бюджэтных сродкаў у 2007 годзе будзе накiравана на сацыяльныя артыкулы
Аб гэтым 29 жнiўня паведамiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на пасяджэннi Савета Мiнiстраў, на якiм разглядаўся праект указа «Аб зацвярджэннi важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi на 2007 год».
Кожнае прадпрыемства рэспублiкi на працягу пяцi гадоў павiнна абнавiць асноўныя фонды i на галоўных тэхналагiчных перадзелах укаранiць новыя тэхналогii. Паводле слоў кiраўнiка ўрада, асобнае рэфармаванне пройдуць прадпрыемствы перапрацоўчай, дрэваапрацоўчай прамысловасцi i кансервавай галiны. Сяргей Сiдорскi паведамiў, што ўрад прапануе ўстанавiць «падатковыя канiкулы» ў асобных гарадах, дзе будуць будавацца новыя прадпрыемствы. У прыватнасцi, плануецца, што ўвесь зароблены малымi i сярэднiмi прадпрыемствамi прыбытак на працягу трох гадоў будзе заставацца на месцах для развiцця эканомiкi рэгiёнаў. Гэта дасць магчымасць не толькi стымуляваць работу прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомiкi, але i органаў мясцовай улады, зацiкаўленых у стварэннi новых вытворчасцяў, перакананы прэм’ер-мiнiстр. Iмпартны складальнiк у знешнiм гандлi Беларусi павiнен быць перакрыты за кошт апераджальнага росту экспарту. Перавышэнне экспарту над iмпартам павiнна складаць не менш за 1,5—2 працэнты. У другiм паўгоддзi ў рэспублiцы плануецца знiжэнне адмоўнага знешнегандлёвага сальда на $200 млн. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым 29 жнiўня паведамiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на пасяджэннi Савета Мiнiстраў, на якiм разглядаўся праект указа «Аб зацвярджэнн |
|