Крэдыты атрымаюць прадпрымальнiкi, якiя працуюць у сферы вытворчасцi экспартнай прадукцыi i ствараю
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Згодна са сталiчнай праграмай развiцця малога i сярэдняга бiзнэсу, да 2010 года прадпрымальнiкам i невялiкiм прыватным фiрмам прадаставяць большыя магчымасцi для атрымання банкаўскiх крэдытаў на развiццё сваёй дзейнасцi. Зараз кожны пяты жыхар сталiцы займаецца iндывiдуальным прадпрымальнiцтвам. Усяго ў Мiнску зарэгiстравана шаснаццаць з паловай тысяч малых i сярэднiх прыватных прадпрыемстваў, i 34 тысячы прадпрымальнiкаў. Усяго ў гэтай сферы працуюць каля 200 тысяч мiнчан.
Адначасова развiццё малога i сярэдняга бiзнэсу ў Мiнску павiнна ажыццяўляцца толькi на падставе «празрыстых» схем i арыентавацца на карысць гараджан. — Мы выступаем за тое, каб iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, сектар малога i сярэдняга бiзнэсу арыентавалiся на вытворчасць экспартнай прадукцыi, займалiся iнавацыйнай дзейнасцю. Горад будзе падтрымлiваць прадпрымальнiкаў, якiя ствараюць новыя працоўныя месцы, — паведамляе Аляксандр Калiноўскi, начальнiк упраўлення прадпрымальнiцтвам камiтэта эканомiкi Мiнгарвыканкама. На сёння ў сферы сталiчнага бiзнэсу склалася наступная сiтуацыя: вялiкая частка суб’ектаў малога i сярэдняга бiзнэсу занятая ў сферы гандлю. Гэта, паводле слоў Аляксандра Калiноўскага, прыводзiць да адцягвання фiнансавых патокаў з дзяржаўнай эканомiкi. — Зараз амаль усе тавары можна набыць у дзяржаўных крамах. Сродкi ж прадпрымальнiкаў пераходзяць «з кiшэнi ў кiшэню», што стварае праблему i для дзяржаўных гандлёвых прадпрыемстваў, i для гарадскога бюджэту. Мы ж зацiкаўленыя ў тым, каб прыцягваць грашовыя рэсурсы прыватнiкаў, акумуляваць iх i накiроўваць на далейшае развiццё. Таму прыватны гандаль, у тым лiку неарганiзаваны, павiнен скарачацца, — працягвае Аляксандр Калiноўскi. — Да таго ж частка iндывiдуальных прадпрымальнiкаў працуе па так званых «шэрых» схемах, з парушэннямi правiлаў падаткаабкладання i вядзення гандлю. Гэтага быць не павiнна. Такiм чынам, прыватнаму сектару эканомiкi прапанавана перайсцi на прынятыя ва ўсiм свеце цывiлiзаваныя метады вядзення бiзнэсу. Вырабляць прадукцыю, ствараць новую вытворчасць i працоўныя месцы, ужываць рэсурсазберагальныя тэхналогii. Развiваць эканомiку, карацей кажучы, а не проста атрымлiваць прыбытак ад гандлю, якi вялiкiх дывiдэндаў у бюджэт i гарадскую гаспадарку не прыносiць. Для гэтай мэты i прадугледжана праграма падтрымкi прадпрымальнiцтва, i будуць выдзяляцца крэдытныя рэсурсы для малога i сярэдняга бiзнэсу. Слова за прыватнiкамi. Дарэчы, у прамысловасцi працуюць каля 15 працэнтаў сталiчных бiзнэсменаў, у сферы вытворчасцi тавараў i паслуг занятыя 57,5 працэнта iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна са сталiчнай праграмай развiцця малога i сярэдняга бiзнэсу, да 2010 года прадпрымальнiкам i невялiкiм прыватным фiрмам прадаставяць большыя маг |
|