21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Людзi на выбарах прыйдуць прагаласаваць. З надзеяй на будучае

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Чыканаў — ураджэнец Чавускага раёна Магiлёўшчыны, i ўсё яго жыццё звязана з гэтым месцам. Тут ён працаваў эканамiстам, кiраўнiком сельскагаспадарчага прадпрыемства, потым кiраўнiком райвыканкама, а цяпер, ужо два склiканнi, — старшынёй Чавускага раённага Савета дэпутатаў. Пра сваю працу, пра ролю ў жыццi грамадства мясцовых Саветаў, пра надзённыя праблемы сельскiх Саветаў i пра будучыя выбары Аляксандр Чыканаў расказаў у iнтэрв’ю карэспандэнту «Мясцовага самакiравання».

— Аляксандр Васiльевiч, вы — вопытны кiраўнiк, працавалi ў гаспадарцы i ў выканаўчай уладзе. А праца ў Савеце дэпутатаў мае свае адметнасцi?

— У Савеце менш распарадчых функцый, а трэба больш працаваць з людзьмi — на аснове даверу i павагi. I праз гэта праводзiць дзяржаўную палiтыку на ўсiх напрамках жыцця чалавека — i гаспадарчым, i культурным. Ды i метады iншыя: я загадаць, напiсаць распараджэнне, пакараць пазбаўленнем прэмii не магу. Мы працуем праз сустрэчы дэпутатаў з людзьмi. I ўсе людскiя праблемы — цi то дах цячэ, вады няма, дарога дрэнная, пошта не даехала, аўтобус не прыйшоў, медыка няма i гэтак далей — па меры магчымасцяў праз выканаўчую ўладу павiнны вырашаць.

— А людзi на сустрэчах з дэпутатамi ставяць шмат пытанняў?

— Людзi ў нас у асноўным памяркоўныя, але ёсць лiдары, якiя ставяць пытаннi, i iх нямала. Здараецца, што i пытанне нязначнае — то лямпачка, то крышка калодзежа, але яно нервуе людзей. Закон аб мясцовым самакiраваннi i статус дэпутата дазваляе выходзiць на кiраўнiкоў i вырашаць надзённыя праблемы людзей.

— Аднак, пагадзiцеся, далёка не ўсе людзi прывiтаюць бязвыплатную працу i збор грошай.

— Тут ёсць рознiца памiж горадам i вёскай. Гараджанiн заплацiў падаткi i лiчыць за звычайную справу стварэнне вакол яго асяроддзя. А на вёсцы iншае: трэба самому абкасiць ля падворка, здаць «пяцёрку» на чыстку калодзежа, выйсцi талакой на ўсталяванне агароджы вакол могiлак. I ў гэтым ёсць рацыя: людзi звычайна мала цэняць тое, што атрымлiваюць дарма.

Мы гаворым людзям, што на кожны рубель вашага добраахвотнага ахвяравання мы дадзiм з бюджэту 9 рублёў. I ў гэтым калодзежы i агароджы будзе i частка вашага. I калi крышку калодзежа пачне нехта курочыць, то чалавек не будзе абыякава да гэтага ставiцца, бо гэта i яго грошы курочаць. I самi людзi будуць сачыць за парадкам.

— А як выконваюцца ў Чавускiм раёне сацыяльныя стандарты?

— Сацыяльныя стандарты я ўспрыняў адразу, i добра, што яны распаўсюджаны i на вёску. Аднак i там ёсць вузкiя месцы. Кожны стандарт ацэньваецца на першы дзень пачатку наступнага квартала. Напрыклад, не ходзiць аўтобус, а першага чысла прыйшоў — ёсць стандарт! Таму мы сёння пачынаем гаварыць не толькi пра выкананне сацыяльных стандартаў, але i пра iх якасць.

Кожную пятнiцу сельсаветы даюць iнфармацыю, дзе якiя стандарты парушалiся. Штомесяц — пiсьмовая справаздача на гэты конт. У людзей пытаемся пры сустрэчах. Але здараецца, што састарэлыя кiваюць галовамi: «Так, стандарты выконваюцца!» — «А што гэта такое?» — «А мы i не ведаем!». Тады тлумачым, што сацыяльныя стандарты — гэта той мiнiмум абслугоўвання, якi дзяржава вам гарантуе.

— Як вы лiчыце, цi дастаткова сёння правоў i паўнамоцтваў у старшынь сельскiх Саветаў i сельвыканкамаў?

— Патрэбна прававое ўзмацненне iх дзейнасцi. За мiнулыя гады ў старшынi сельскага Савета адабралi штаты, рэсурсы i ўплыў, а самога яго пераўтварылi, прабачце, у нейкага дробнага пiсарчука, якi прадстаўляе розным установам справаздачы i iнфармацыю. Ад таго ў раённых службаў, падаецца, часам праяўляецца пагардлiвае стаўленне да сельскiх Саветаў. А юрыдычна старшыня сельскага Савета можа толькi патрабаваць прыбраць тэрыторыю ад пустазелля i навесцi парадак. Добра яшчэ, калi ў яго нармальныя ўзаемаадносiны з кiраўнiком гаспадаркi...

Мы ў Чавускiм раёне прыдумалi такi ход: цяпер усе службы i арганiзацыi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi сельсавета, павiнны атрымаць на табелях працоўнага часу вiзу старшынi сельскага Савета. I туды ён мае права запiсаць свае заўвагi, якiя датычацца, напрыклад, дзейнасцi работнiкаў культуры, медыкаў, аддзела адукацыi, мiлiцыi i гэтак далей. Не буду хлусiць: некаторыя службы сустрэлi гэта новаўвядзенне ў штыкi i палiчылi яго замахам на iх суверэнiтэт. А мне падаецца, што ад гэтага вялiкая карысць: кiраўнiкi будуць ведаць, як працуюць iх людзi ў вёсках.

— Чаго яшчэ, на ваш погляд, акрамя паўнамоцтваў, сёння не хапае старшыням сельскiх Саветаў?

— З грашыма ў iх дрэнна, рэсурсаў нiякiх. Бюджэты на гэты год былi сфармаваны наступным чынам: заработная плата работнiкам сельскiх Саветаў, грошы на вулiчнае асвятленне паводле сацыяльных стандартаў i... капейкi на добраўпарадкаванне. Ну што такое 700—800 тысяч рублёў пры сучасных цэнах? Два-тры калодзежы пачысцiць, не болей. А што рабiць далей? Спрабуем прыцягваць спонсарскiя грошы, сродкi гаспадарак i насельнiцтва.

— Цяпер iдуць спрэчкi пра тое, цi павiнны сельскiя Саветы самi зарабляць грошы...

— Я лiчу, што ўлада павiнна не зарабляць грошы, а ствараць умовы, каб людзi працавалi i плацiлi падаткi, у тым лiку i ў бюджэт сельвыканкама, i з гэтых падаткаў жыць. Сёння сельскiм Саветам рэкамендуюць ствараць гаспадарчае звяно, араць i сеяць, а заробленыя грошы накiроўваць на рамонт калодзежаў i добраўпарадкаванне могiлак. Але трэба для гэтага мець важкi прыбытак, а сёння зарабiць яго няпроста. Так што тут патрэбны добры эканамiчны разлiк, каб ствараемыя прадпрыемствы пры сельскiх Саветах не аказалiся стратнымi, i ў вынiку — цяжарам для дзяржавы. Мне падаецца, што ўсё ж сельскi Савет павiнен мець бюджэтнае фiнансаванне.

— Якi ўплыў мае раённы Савет дэпутатаў на стан спраў у Чавускiм раёне?

— Не сакрэт, што прамога ўплыву на ход спраў у раёне дэпутаты не маюць. Але ў такой сiтуацыi мы iмкнёмся ўздымаць пытаннi, якiя сапраўды хвалююць людзей. Найбольш плённа працуем у пастаянных камiсiях, дзе вывучаем грамадска значную праблему i накiроўваем свае прапановы па яе рашэнню ў выканкам.

— Цi адчуваюць дэпутаты адказнасць перад выбаршчыкамi, якiя аддалi за iх свае галасы?

— Я — адчуваю, i пра iнтарэсы сваёй выбарчай акругi дбаю заўсёды. У раённым Савеце ёсць актыўныя дэпутаты. Аднак каб было поўнае грамадскае гарэнне — я не сказаў бы, калi шчыра. А людзi вераць у дэпутатаў, для iх гэта нешта азначае. Многiя хочуць iсцi ў дэпутаты, i я таксама зноў буду вылучацца. Я гэту працу добра разумею i змагу зрабiць яшчэ многае.

— А што вы будзеце абяцаць выбаршчыкам падчас кампанii, якая ўжо хутка будзе?

— Што i заўсёды: зраблю, што ў маiх сiлах i наколькi дазваляе закон. I нiколi не здраджу сваiм выбаршчыкам, усё буду вырашаць на iх карысць. Я заўсёды iду насустрач людзям.

— На мiнулых выбарах у мясцовыя Саветы шмат акруг былi безальтэрнатыўныя, вылучаўся толькi адзiн кандыдат у дэпутаты. Ваш прагноз — што будзе цяпер?

— Паглядзiм. Мы даём права вылучэння ўсiм, нiкога не «глушым», штучныя перашкоды не робiм. Мiнулым разам у нас былi альтэрнатыўныя выбары ў раённым цэнтры. Я лiчу, што ў спрэчцы нараджаецца праўда, у канкурэнцыi — якасць. I чалавек, якi здолеў сябе адстаяць на выбарах, зможа адстаяць i сваiх выбаршчыкаў.

— Хачу пажадаць калегам дастойна завяршыць свой выбарчы тэрмiн, каб не было сорамна перад людзьмi. Тым, якiя зноў будуць абiрацца, — поспехаў. На гэта патрэбна мужнасць, бо праз тайнае галасаванне людзi табе сваю ацэнку дадуць. А выбаршчыкам жадаю быць аб’ектыўнымi i верыць, што iх абраннiкi, дэпутаты, будуць сапраўды дапамагаць iм жыць.

Гутарыла Iлона IВАНОВА.

Чавускi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Чыканаў — ураджэнец Чавускага раёна Магiлёўшчыны, i ўсё яго жыццё звязана з гэтым месцам. Тут ён працаваў эканамiстам, кiраўнiком сельскагас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика