Без вады — i нi туды, i нi сюды
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
НА КАНТРОЛІ У цэлым забяспечанасць жыхароў Гомельшчыны, якая, нагадаем, больш за ўсё пацярпела ад чарнобыльскага атама, цэнтралiзаваным водазабеспячэннем i водаадвядзеннем сёння складае 73,7 працэнта. У мiнулыя гады ўказаная лiчба была яшчэ меншай. Каб паправiць становiшча, была пастаўлена задача на сесii абласнога Савета дэпутатаў давесцi ў 2006—2010 гадах указаны паказчык у гарадах i гарадскiх пасёлках да 95, а ў сельскай мясцовасцi — да 50 працэнтаў.Абласная праграма «Чыстая вада», зацверджаная на сесii, вызначыла i суму фiнансавых сродкаў, якая будзе затрачана на ажыццяўленне намечанага — 98,2 мiльярда рублёў у прагнозных цэнах гэтага года. Амаль трэцяя частка грошай — 31,1 мiльярда паступiць з рэспублiканскага фонду аховы прыроды. Пробы бяруцца непасрэдна на водазаборы, перад станцыяй абезжалезвання, пры падачы ў размеркавальную сетку. З мэтай атрымання якаснай пiтной вады сёння ў вобласцi эксплуатуецца 51 станцыя водападрыхтоўкi, 41 з якiх знаходзiцца на балансе ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Цiкавы момант: калi доля ачышчанай вады ў гарадах i гарадскiх пасёлках дасягнула 90,1 працэнта, дык у сельскiх населеных пунктах яна складае ўсяго 1,7 працэнта. Указанай абласной праграмай сумесна з Дзяржаўнай праграмай адраджэння i развiцця вёскi да 2010 года плануецца пабудаваць 27 водаачышчальных станцый i тым самым павысiць долю падаваемай ачышчанай вады ў гарадах i гарадскiх пасёлках да 97 i на сяле, пераважна ў аграгарадках, да 15 працэнтаў. Абласная праграма прадугледжвае таксама штогоднiя капiтальныя рамонты i рэканструкцыю сетак каналiзацыi ў сельскай мясцовасцi, каб працягнуць iх у цэлым да 2010 года на 10—15 кiламетраў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэлым забяспечанасць жыхароў Гомельшчыны, якая, нагадаем, больш за ўсё пацярпела ад чарнобыльскага атама, цэнтралiзаваным водазабеспячэннем i водаад
|
|