21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iскуі АБАЛЯН: «НЕ ВЕРУ ў ШЛЮБ ПА СТРАСЦI»

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Настасся ЦЕЛЕШАВА

У пачатку кар’еры ёй не раз казалi: абавязкова змянi iмя, з гэтым нiчога не атрымаецца. А зараз многiя пытаюць: «Iскуi — гэта ваш псеўданiм? Прыгожа!» Наша сённяшняя гераiня — спявачка Iскуi Абалян.

— Артысткай вы сябе бачылi з...

— Шасцi гадоў, у той час я гасцiла ў бабулi ў Нагорным Карабаху, у невялiчкай вёсачцы. Дома ў нас стаяў стары прайгравальнiк, i я бясконца слухала пласцiнкi i з класiчнай музыкай, i з сучаснай. Безумоўна, перавагу аддавала Пугачовай: пад «Не отрекаются любя» разыгрывала такiя сцэны! Уся ўваходзiла ў драматычны вобраз, выганяла з хаты родных, каб нiхто не ўбачыў мой монаспектакль. У дачкi, дарэчы, зараз такая ж гiсторыя. Мне здавалася, што любы глядач разбурыць маё яднанне з музыкай, тое таiнства. Па вялiкаму рахунку, мне падабалася проста пераўвасабляцца. Хоць я добра разумела, што мае вакальныя здольнасцi не развiтыя, а чорныя локаны — далёкiя ад рыжых локанаў Алы Барысаўны.

— Ведаю, у Беларусь вы прыехалi толькi ў 19 гадоў.

— Я на гэты конт часцяком жартую: я, армянка па крывi, нарадзiлася ў Кiргiзii, дзяцiнства правяла ў Расii, жыву ў Беларусi. Калi мне споўнiлася два годзiкi, наша сям’я пераехала з Фрунзе, дзе бацька (ён у нас — архiтэктар, мама — медык) працаваў па размеркаванню, у Смаленск. Бацька шмат зрабiў па тутэйшай гарадской планiроўцы — пабудаваў там вялiкую колькасць прыгожых дамоў, мы iм ганарымся. Там я закончыла школу (больш «паважала» гуманiтарныя навукi i не вельмi любiла матэматыку), потым — музвучылiшча. Адтуль паехала ў Магiлёў, дзе паступiла ў фiлiял кансерваторыi. Смаленск — город майго дзяцiнства.

— Якое вы часцяком успамiнаеце?

— Безумоўна, асаблiва — сямейныя святы, Новы год, як 28 снежня тата купляў жывую ёлку, мы даставалi ўсе гэтыя кардонкi, цацкi шкляныя, а мацi шыла нам са старэйшай сястрой (Асмiк зараз жыве ў Вiцебску i працуе мадэльерам, выхоўвае дваiх дзяцей) сукенкi сняжынак. Брала старыя шарыкi са шчарбiнкамi, разбiвала iх i крышыла, каб атрыманай блiскучай амаль пудрай упрыгожыць нашы строi. I той дзень, калi ўвечары я засынала, а ранiцай сукенка была ўжо гатовая, быў абсалютнай казкай, i мацi здавалася феяй з «Папялушкi».

Цудоўнымi былi i вандроўкi ў вёску, у Нагорны Карабах. Бабуля заўжды варыла нам неверагоднае варэнне з пялёсткаў руж. У мяне, здаецца, з тых часоў на ўсё жыццё засталося вельмi выразнае адчуванне тутэйшых прысмакаў. З iнжыра, айвы, кiзiла, грэцкiх арэхаў, чарэшнi... Што бабуля мая гатавала з гэтых ягад — не апiсаць! I ўсё гэта расло ў нас у садзе, у тым лiку тутавыя дрэвы — белай i чырвонай шаўкоўнiцы. Я памятаю, як мы яе збiралi: дзядуля браў вялiзную палку, падобную на бiту, забiраўся наверх, а мы, яго ўнукi, расцягвалi ўнiзе брызент. Дзядуля лупiў па галiнах — i ягады падалi градам. Мы iх перабiралi, а бабуля варыла з iх бакмязь — спецыфiчнае варэнне з адцiснутай шаўкоўнiцы. Я бачыла, як у туруне гатуецца хлеб на сценках, тонкi лаваш. I гэта таксама была казка.

— I, канешне, вы памятаеце, як у першы раз пайшлi ў музычную школу.

— Мне было ўсяго шэсць. Я так ганарылася сабой, тым, што ўсе дзецi яшчэ спяць, а я — ужо не. Да гэтай падзеi мне падарылi прыгожую чорную папку з вяровачкамi i выгравiраваным нотным станам, якая па вышынi была большай за мяне. Увогуле вучыць мяне было даволi складана. Калi мне не падабаўся твор, я адмаўлялася яго iграць. Для мяне заўжды на першым месцы была музычная каштоўнасць п’есы, яе мiлагучнасць. Момант, калi мне купiлi фартэпiяна, стаў пераломным. Памятаю, як мы вярталiся дадому з бабуляй (яе таксама звалi Iскуi), а яна i кажа: «Дома цябе чакае сюрпрыз». Я заходжу да сябе ў пакой, а там — чорны iнструмент, «Фантазiя» называўся, я села i адразу пачала iграць сакраментальны «Сабачы вальс». З таго дня большую частку свайго вольнага часу я бавiла за фартэпiяна, штосьцi выдумвала, спявала, падбiрала мелодыi, для меня адкрыўся зусiм iншы свет.

— А пасля заканчэння музычнага вучылiшча вы вырашылi паступаць у Саратаўскi тэатральны iнстытут на аддзяленне драматычнага акцёра?

— Так, але я «правалiлася» i вярнулася ў Смаленск, але мне вельмi не хацелася працаваць па размеркаванню, я думала працягваць вучобу. I тут мацi выпадкова прачытала аб’яву пра набор на педагагiчны факультэт Магiлёўскага фiлiяла Акадэмii музыкi. А кiно так i засталося марай, я i зараз хачу зняцца ў нейкай характэрнай (няхай i эпiзадычнай) ролi. Дарэчы, у дзяцiнстве я нават паслала лiст з фотакарткай на кiнастудыю Горкага. Маўляў, вельмi люблю вашы стужкi, калi ласка, задзейнiчайце i мяне. Самае цiкавае, мне адказалi, праўда, сказалi, што «школьнiкаў з iншых гарадоў на здымкi ў Маскву не выклiкаюць». Але я ўсё роўна вельмi абрадавалася — мне напiсаў сам намеснiк галоўнага рэжысёра! Ад думкi зняцца ў фiльме я не адмаўляюся, магчыма, нават закiну сваё дасье ў базу даных.

— Няздзейсненых мараў яшчэ шмат засталося?

— Яны ў мяне звычайна на ўзроўнi планаў. Напрыклад, я хачу адкрыць у Мiнску кавярню з незвычайным дызайнам, дзе падавалiся б цудоўныя ўсходнiя прысмакi. Гэта iдэя напаткала мяне ў Ерэване, дзе я была летась, там зараз многа незвычайна прывабных кавярняў. Таксама я мару пра вандроўкi — у Iталiю, Аўстрыю. Адпачынак з банальным ляжаннем на пляжы мне абрыдзеў, хочацца iнтэлектуальнага турызму, тым больш, дачка зараз падрасла, яе можна браць з сабой.

— З мужам вы пазнаёмiлiся яшчэ ў час вучобы ў Магiлёве.

— Так атрымалася, што мы ведалi адзiн другога задоўга да першай афiцыйнай сустрэчы. Неяк мяне, у той час яшчэ студэнтку, запрасiлi спяваць у рэстаранным ансамблi, але я адмовiлася, графiк не вельмi мне падыходзiў, дый i боязна было. А кiраўнiком гэтага калектыву быў мой будучы муж. Я тады падумала — што за насуплены дзядзька за пультам? Наша другая сустрэча адбылася, калi я выступала з джазавым дыксiлендам, Андрэй прыйшоў да нас на рэпетыцыю, бо браў урокi iгры на саксафоне ў аднаго з музыкантаў i назiраў за мной з-за кулiсаў. Пасля выступлення ён падышоў да мяне i папрасiў пазаймацца з iм вакалам. Я да ўсяго, натуральна, ставiлася сур’ёзна, а Андрэй ужо тады меў вiд на мяне. Я практычна адразу зразумела, якi надзейны, чулы гэты чалавек. Ведаеце, я заўсёды думала, што шлюб не павiнен грунтавацца на страсцi, якая можа згарэць надзвычай хутка, галоўнае — блiзкасць i павага. А з Андрэем мне хацелася стаць лепшай, даказаць, што я не гарэза, а, магчыма, проста з iм у мяне прачнулася жаноцкасць. З iм я зразумела, якой шчаслiвай можа быць жанчына, калi кахае яна i калi кахаюць яе.

— Таму доўга вы не раздумвалi: у маi пазнаёмiлiся, а ў вераснi ўжо пажанiлiся.

— Памятаю, як Андрэй у першы раз запрашаў мяне павячэраць у рэстаран: пасля рэпетыцыi выйшаў са мной на ганак, засунуў рукi ў кiшэнi, жудасна пачырванеў i сказаў мне: «Цi можна запрасiць цябе?» Я згадзiлася i адразу падумала, што гэта сур’ёзны знак, бо Андрэй не з тых, хто будзе рабiць такiя жэсты на пустым месцы. Я заўжды аддавала перавагу адкрытай гульнi, не магла весцi двайное жыццё. Мой муж (зараз у яго свой прадзюсарскi цэнтр) — з тых, хто пачуццi даказвае справамi, а не словамi. Напрыклад, кожнае 17 верасня — у дзень нашага вяселля — ён дорыць мне такi ж букет белых руж, якi быў у мяне ў нявесты. Неяк мы паехалi на гастролi ў Новарасiйск i адзiн з канцэртаў выпаў менавiта на 17 верасня. За мiтуснёй я i забылася пра гэты дзень, i вось — ранiца, мы яшчэ спiм, у нумар хтосьцi стукае. Я здзiвiлася — хто гэта? Муж выйшаў i вярнуўся з букетам, гэта была дастаўка. Ён вельмi клапатлiвы, галоўнае, што яму падабаецца рабiць мне прыемнае.

— Цi лёгка захаваць настрой «мядовага месяца» на ўсё астатняе сямейнае жыццё?

— Для гэтага трэба ставiцца з вялiкай павагай адзiн да другога i ў нiякiм выпадку не рабiць замах на асабiстую тэрыторыю сваёй палавiны, пакiнуць ёй права на нешта сваё: не падаўляць, не выпраўляць, не перарабляць, шукаць кампрамiсы, умець прасiць прабачэння. Мы неяк прывыклi лiчыць праяўленнем крызiсу ў сям’i рукапрыкладства, але сiняк вiдавочны, а як зразумець, наколькi глыбокiя душэўныя раны, якiя нанёс блiзкi чалавек? Родных нельга крыўдзiць, нават у дробязях.

— Адным з самых важных iмгненняў у вашым жыццi стала нараджэнне дачкi Ксенii, якой нядаўна споўнiлася сем...

— Я заўжды вельмi хацела дзяўчынку, на першым месяцы цяжарнасцi на Новы год на сурвэтцы напiсала: «Божа, пашлi мне малую» i па традыцыi з’ела тую паперчыну. Гасподзь выканаў маё жаданне. Да нараджэння Ксюшы мы з мужам падышлi свядома, мы не планавалi малое на першым этапе сумеснага жыцця. Бо разумелi, што павiнны спачатку прайсцi нейкi шлях разам, дый мая кар’ера толькi набiрала моц. Але як толькi ў нас з’явiлася кватэра, гэтым пытаннем мы занялiся, як кажуць, непасрэдна. Час цяжарнасцi быў такiм шчаслiвым, поўным неверагоднага кахання i пяшчотнасцi мужа. А калi на свет з’явiлася Ксюша, маёй радасцi не было мяжы. Зараз яна ўжо вялiкая, самастойная, жадае спяваць, добра што вакальныя здольнасцi ў яе ёсць, але я не ведаю, што рабiць у гэтай сiтуацыi. Думаю, што калi i пачынаць такую падрыхтоўку Ксюшы, то трэба падыходзiць да ўсяго адказна. Тым больш, што яна iдзе ў першы клас. Яна ў нас вельмi развiтая, дапытлiвая дзяўчынка. Нядаўна запытала ў мяне: «Мама, а хто такiя праваслаўныя? Тыя, хто мае права на славу?»

— У Мiнску вы ўжо трэцi год, у Беларусi — больш за пятнаццаць, нацыянальнае пытанне вам нiколi не перашкаджала?

— Да гэтай праблемы я стаўлюся даволi востра. Памятаю, як яшчэ ў школе аднакласнiк абазваў мяне крыўдным словам, а я, бо ўвогуле мала каго баялася i заўжды ўмела пастаяць за сябе, ударыла яго. Бацькоў потым нават у школу выклiкалi. Ведаю, што часто у тым жа Iнтэрнэце можна прачытаць каментарыi на тэму «Iскуi Абалян — беларуская спявачка?» Дый айчынныя артыстычныя колы прыхiльныя да гэтай тэмы. А я, мiж iншым, прадстаўляла Беларусь на пяцi мiжнародных конкурсах i нiколi не ездзiла туды, каб пацешыць свае амбiцыi, радавалася, што спяваю за родную краiну. Калi перад узнагароджаннем чула: «Iскуi Абалян. Беларусь», адчувала штосьцi неверагоднае, падобнае на пачуццi спартсменаў у той час, калi падымаюць флаг.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пачатку кар’еры ёй не раз казалi: абавязкова змянi iмя, з гэтым нiчога не атрымаецца. А зараз многiя пытаюць: «Iскуi — гэта ваш псеўданiм? Прыгожа!»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика