21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Эх, дарогi...

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ

У «МС» 12 лiпеня з’явiўся матэрыял пад назвай «Праблемы вясковай дарогi вырашаны». У iм iшла размова пра тое, што жыхары вёскi Душкава Валожынскага раёна былi незадаволены станам сваёй дарогi. I праз некаторы час за кошт сродкаў раённага бюджэту цэнтральная дарога праз вёску была заасфальтавана. На фотаздымках у газеце можна было убачыць, што работы iдуць. Жыхары вёскi, якiя размаўлялi з нашым карэспандэнтам на месцы, падзякавалi тады, што ўлады пра iх паклапацiлiся. Але праз некаторы час пасля выхаду матэрыялу ў рэдакцыю прыйшло пiсьмо з вёскi Душкава. Ад iмя мясцовых жыхароў I. С. Кукель сцвярджаў, што ў газеце была надрукавана iнфармацыя, якая быццам не адпавядае рэчаiснасцi — асфальт быў пракладзены не ў вёсцы, а толькi на дарозе «Ракаў—Волма». Самi ж работы па рамонту вясковай дарогi, паводле iнфармацыi з пiсьма, былi распачаты, а потым спынiлiся.

Што гэта — памылка журналiста газеты i мясцовага райвыканкама? Асфальт быў пракладзены не там, дзе трэба? Дарога засталася неадрамантаванай?

Наведаўшы вёску Душкава падчас рамонтных работ, журналiст на ўласныя вочы бачыў, што дарога была заасфальтавана менавiта ў вёсцы — работы праводзiлiся каля мясцовай крамы, i па абодвух баках дарогі стаялi хаты. Такiм чынам, асфальт у вёсцы пракладваўся па галоўнай вулiцы вёскi. Дарэчы, у газеце было зазначана, што асфальт пракладзены на дарозе праз вёску, яна ж i з’яўляецца цэнтральнай або галоўнай у Душкава, i адначасова служыць транзiтным шляхам для аўтамабiляў. Прыводзiлiся i словы прадстаўнiка Ракаўскага сельскага Савета.

Аднак пiсьмо ад чытачоў прыйшло, i мы накiравалi яго ў Валожынскi райвыканкам.

Намеснiк старшынi Валожынскага райвыканкама I. I. Ляшкевiч разгледзеў зварот жыхароў вёскi ў рэдакцыю нашай газеты.

У яго адказе было зазначана, што галоўная вулiца вёскi, на якой быў пракладзены асфальт, супадае з транзiтнай аўтамагiстраллю «Ракаў—Волма». Усе работы праводзiла мясцовае ДРБУ-167. Каштавала ўкладка асфальту 250 мiльёнаў рублёў. У газетным матэрыяле было надрукавана, што, акрамя пракладкi асфальту, былi зроблены i iншыя работы. Аб гэтым сцвярджаецца i ў адказе I. I. Ляшкевiча. Акрамя асфальтавання, на астатнiх вулiцах таксама былi праведзены рамонтныя работы: ажыццяўлялася засыпка пясчана-гравiйнай сумессю, была зроблена трамбоўка пакрыцця шчэбнем, а таксама праведзены адвадныя трубы. На ўсе гэтыя работы райвыканкам выдаткаваў 112 мiльёнаў рублёў. Калi падлiчыць, то агульная сума, якая была накiравана на добраўпарадкаванне дарог у Душкава склала 362 мiльёны.

А зараз прыводзiм галоўныя словы ў адказе I. I. Ляшкевiча: «Усе вышэйадзначаныя работы былi выкананы звыш плана, i ў праграме выканання работ па дарожнаму фонду на 2006 год прадугледжаны не былi».

Шчыра кажучы, такiя грошы для любога мясцовага бюджэту знайсцi было не вельмi проста, таму што рамонт дарогi заўсёды каштуе шмат, тым больш, калi ён не быў закладзены ў бюджэт раёна.

Асфальт быў пракладзены на самым праблемным месцы, на астатнiх жа вулiцах засыпалi ямы, лiквiдавалi няроўнасцi, правялi адводныя трубы. Было гэта зроблена? Было. Стан вясковай дарогi палепшыўся? Напэўна, так. Зразумела, што паважаныя жыхары вёскi Душкава жадаюць, каб асфальт быў пракладзены не толькi на галоўнай вулiцы, але i да кожнага дома. Але трэба разумець, што хаты ў вёсцы размеркаваны па прынцыпу хутароў — кожная знаходзiцца на вялiкай адлегласцi адна ад адной, i каб пракласцi асфальт да кожнага дома, патрэбны значныя фiнансавыя сродкi, якiя раёну знайсцi будзе складана. Аднак неабходнае зроблена — па дарогах стала магчыма без праблем хадзiць пешшу i рухацца на аўтамабiлi. Раней жа, да правядзення работ, сiтуацыя была значна горшая. На ўсе рамонтныя работы былi выдаткаваны сродкi, i звароты жыхароў не засталiся без увагi.

Паведамляем шаноўным аўтарам пiсьма i наступную iнфармацыю. Як зазначыў у сваiм пiсьмовым адказе намеснiк старшынi Валожынскага райвыканкама I. I. Ляшкевiч, далейшае добраўпарадкаванне дарогi ў вёсцы Душкава будзе ажыццяўляцца пасля ўключэння гэтага населенага пункта ў праграму рамонтна-аднаўленчых работ дарог i вулiц па Валожынскаму раёну. Можна даць параду жыхарам вёскi звярнуцца ў мясцовыя органы ўлады з той мэтай, каб iх населены пункт быў уключаны ў праграму, напрыклад, ужо ў будучым годзе. У Валожыне ў апошнiя гады аналагiчныя раённыя праграмы рэалiзуюцца паспяхова, i кожны год ахоплiваюць новыя сельсаветы. Дарэчы, праблема стану вясковых дарог актуальная для ўсiх рэгiёнаў краiны. Але, як вядома, «усё i адразу ж» атрымаць немагчыма.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У «МС» 12 лiпеня з’явiўся матэрыял пад назвай «Праблемы вясковай дарогi вырашаны». У iм iшла размова пра тое, што жыхары вёскi Душкава Валожынскага ра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика