Смяротны нумар
Мiкола ДЗЯБЁЛА
У Iрландыi на цыркавой арэне загiнуў наш суайчыннiк.
Па звестках iнфармацыйных агенцтваў 26-гадовы грамадзянiн Беларусi гастраляваў па Iрландыi ў складзе расiйскай цыркавой групы. Бяда здарылася падчас начнога выступлення на вачах у гледачоў. Наш суайчыннiк выконваў складаны акрабатычны нумар пад купалам цырка. Раптам загарэўся паветраны шар, за каркас якога трымаўся артыст. За лiчаныя секунды аэрастат згарэў, акрабат з вялiкай вышынi упаў на цыркавую арэну i загiнуў. Жонка артыста, якая таксама ўдзельнiчала ў прадстаўленнi, атрымала траўму: у яе зламаная рука. Iрландская палiцыя зараз спрабуе выявiць прычыны няшчаснага выпадку. Следства таксама мае намер высветлiць, хто ўвогуле адказвае за бяспеку цыркавых калектываў з краiн СНД, якiя апошнiм часам запоўнiлi брытанскiя астравы. У прэс-службе МЗС нашай краiны пацвердзiлi, што акрабат, з якiм здарыўся няшчасны выпадак у Iрландыi, сапраўды меў беларускае грамадзянства. Прозвiшча загiнулага, па этычных прычынах, у знешнепалiтычным ведамстве не паведамляюць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Iрландыi на цыркавой арэне загiнуў наш суайчыннiк |
|