Лета развiтваецца дажджамi
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, у апошнi дзень лета на тэрыторыi нашай краiны будуць назiрацца моцныя дажджы, а ў асобных раёнах Гродзенскай, Вiцебскай i Мiнскай абласцей пройдуць нават вельмi моцныя лiўнi, месцамi — з навальнiцамi. Вецер заходнi i паўночна-заходнi, месцамi парывiсты да 15—20 м/с. Паветра з-за павышанай воблачнасцi прагрэецца ў сярэдзiне дня не вышэй за 13—18 градусаў.
Спецыялiсты адзначаюць, што такое даждлiвае надвор’е прынёс да нас чарнаморскi цыклон, цэнтр якога знаходзiцца зараз над Пскоўскай вобласцю. Уначы на першы дзень восенi захаваецца рэжым працяглых i моцных дажджоў. Удзень першага верасня iнтэнсiўнасць дажджоў панiзiцца, аднак iстотныя ападкi яшчэ будуць назiрацца ў большасцi раёнах краiны. Тэмпература паветра ўначы ў пятнiцу будзе 8—14, удзень — 13—19, а па паўднёваму захаду Брэсцкай вобласцi — да 22 градусаў. Няўстойлiвы характар надвор’я захаваецца i ў выхадныя днi. Так, у суботу месцамi, а ў нядзелю — амаль паўсюдна зноў чакаюцца кароткачасовыя дажджы, часам з навальнiцамi. Тэмпература паветра ўначы на выхадныя — 7—14, а ўдзень ад 16 — па поўначы, да 23 градусаў — па поўдні Беларусi. Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, пачатак наступнага тыдня абяцае быць таксама дажджлiвым. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 7 да 13, а ўдзень ад 16 да 22 градусаў цяпла.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, у апошнi дзень лета на тэрыторыi нашай краiны б |
|