21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адказнасць асоб, пазбаўленых бацькоўскiх правоў, будзе павялiчвацца

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Учора прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях узмацнення дзяржаўнай абароны дзяцей. Асноўная ўвага на ёй удзялялася палажэнням праекта Дэкрэта «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях».

Дзецi — наша будучыня. I для таго, каб гэта фраза стала рэальнасцю, лiчыць Прэзiдэнт, «неабходна вырашыць мноства пытанняў: стварыць умовы, каб у краiне нараджалася як мага больш дзяцей, забяспечыць iм квалiфiкаваную медыцынскую дапамогу, якасную i ўсебаковую адукацыю i бяспечнае жыццё». Усе гэтыя праблемы патрабуюць працы i асобных бацькоў, i ўсяго грамадства, i дзяржавы. Не апошняе месца сярод гэтых праблем займае праблема сацыяльнага сiроцтва.

Штогод у Беларусi каля 5 тысяч дзяцей дзяржава павiнна забiраць у бацькоў, якiя пазней, як правiла, i ўвогуле пазбаўляюцца бацькоўскiх правоў. Усяго ў нашай краiне больш за 28 тысяч непаўналетнiх сiрот. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, большасць з iх з малых гадоў даведалiся, «што такое самае дно жыцця — п’янства, сацыяльна-бытавыя нягоды, адсутнасць бацькоўскай любовi i клопату». Таму дзяржава абавязана ўсiмi сродкамi змагацца з гэтым злом, прымаючы «самыя жорсткiя меры, каб у нашай краiне не было сiроцтва дзяцей пры жывых бацьках».

Апошнiм часам у Беларусi назiраецца тэндэнцыя да скарачэння колькасцi сiрот. Так, летась iх колькасць паменшылася на 7,5 працэнта ў параўнаннi з 2004 года i на 16 працэнтаў — у параўнаннi з 1998. Тым не менш да гэтай статыстыкi патрэбна ставiцца асцярожна, бо кожнае дзiця патрабуе асобнай увагi. Як лiчыць А. Лукашэнка, лепш пазбавiць дрэнных бацькоў правоў, бо дзецi, якiя вырастуць у iх, у будучым прынясуць намнога больш праблем. Менавiта такая сацыяльная катэгорыя дзяцей у першую чаргу папаўняе крымiнальнае асяроддзе. А таму лепш забяспечыць такое дзiця ўсiм неабходным без непасрэднага ўдзелу ў выхаваннi яго бацькоў.

А. Лукашэнка адзначыў, што было прынята рашэнне, паступова адыходзiць ад iнтэрнатных устаноў да формы сямейнага выхавання дзяцей-сiрот праз усынаўленне, уладкаванне ў апякунскую сям’ю, дзiцячы дом сямейнага тыпу, дзiцячыя вёскi. Так, за апошнiя пяць гадоў на выхаванне толькi ў прыёмныя сем’i было перададзена каля чатырох з паловай тысяч дзяцей-сiрот пераважна школьнага ўзросту, якiя раней не былi запатрабаваны для сямейных формаў уладкавання. У 2005 годзе з 6 тысяч дзяцей, якiя праходзiлi сацыяльную рэабiлiтацыю ў дзiцячых сацыяльных прытулках, больш за 3 тысячы вернуты ў родныя сем’i пасля нармалiзацыi адносiнаў у iх. Такiх вынiкаў i мераў прафiлактыкi сiроцтва, лiчыць А. Лукашэнка, няма ў iншых дзяржавах постсавецкай прасторы.

Зразумела, кожнае дзiця павiнна расцi i выхоўвацца ў сям’i. Тым не менш калi бацькi не могуць вырасцiць нармальнае, здаровае дзiця, вядуць амаральны лад жыцця, у такiх бацькоў, лiчыць А. Лукашэнка, дзяржава павiнна забiраць дзяцей i браць на сябе клопат аб iх. Пры гэтым, адзначыў кiраўнiк дзяржавы, «гэтыя бацькi, калi iх так можна назваць увогуле, будуць адказваць, як гаворыцца, на «поўную катушку». А таму расходы на ўтрыманне дзяцей павiнны кампенсавацца iмi ў поўным аб’ёме. Пэўныя крокi ў гэтым накiрунку ўжо былi зроблены шляхам прыняцця ў лiпенi мiнулага года закона па пытаннях кампенсавання расходаў на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi. Як адзначыў А. Лукашэнка, падобных аналагаў вырашэння дадзенай праблемы няма ў свеце. А таму i рэалiзацыя закона выклiкае шэраг складанасцяў. На думку кiраўнiка дзяржавы, неабходны дадатковыя рычагi ўплыву на сiтуацыю, а таксама заканадаўчае рэгуляванне ўсiх аспектаў, якія звязаны з кампенсаваннем бацькамi сродкаў на ўтрыманне дзяцей. У сувязi з гэтым i быў распрацаваны праект дэкрэта «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях».

Як адзначыла намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Наталля Пяткевiч, дэкрэт павiнен вырашыць дзве задачы. Па-першае, стварыць аператыўны механiзм знаходжання i адабрання дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становiшчы. Па-другое, прапiсаць эфектыўны механiзм адказнасцi бацькоў, якiх пазбавiлi бацькоўскiх правоў. Сёння апошняе робiцца ў судовым парадку. У праекце ж дэкрэта прадугледжаны i пазасудовы парадак. У прыватнасцi, адпаведнае рашэнне будзе выносiць камiсiя па справах непаўналетнiх i мясцовы выканаўчы орган. Пасля гэтага на працягу трох месяцаў будзе вырашацца: пазбаўляць бацькоўскiх правоў цi вярнуць дзiця ў сям’ю. Паводле слоў Н. Пяткевiч, ужо сам факт таго, што дзiця забралi ад бацькоў, можа падштурхнуць iх да выпраўлення сiтуацыi.

Тыя бацькi, якiя трапiлi пад увагу адпаведных органаў, будуць брацца на прафiлактычны ўлiк для таго, каб яны не схавалiся. Iм будзе прыпынена выдача дапамог па догляду дзiцяцi. Таксама яны адразу павiнны будуць выконваць абавязкi па поўнаму ўтрыманню дзяцей. Такiх бацькоў будуць накiроўваць на абавязковую аплачваемую працу, чым займуцца мясцовыя органы кiравання. Прычым праца павiнна быць такой, каб яе хапiла на аплату ўтрымання дзiцяцi. Дарэчы, прадастаўляць працу можа арганiзацыя любой формы ўласнасцi, а таксама знаходзiцца не па месцы жыхарства асобы, якая пазбаўлена бацькоўскiх правоў. Як прапiсана ў цяперашнiм варыянце праекта дэкрэта, з заробкаў такiх асоб павiнна вылiчвацца 70 працэнтаў грошай. А вось у месцах пазбаўлення волi забiрацца будзе ўвогуле 100 працэнтаў заробку. Прычым абавязак па кампенсацыi расходаў дзяржавы на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца без нагляду бацькоў, можа быць нават пажыццёвым, г. зн. да таго часу, пакуль бацькi цалкам не выплацяць усю суму. Яшчэ адно палажэнне дэкрэта: асобу, якая пазбаўлена бацькоўскiх правоў, могуць часова высялiць у менш камфортнае памяшканне, а тую кватэру, якая захавана за дзiцем, здаваць у арэнду, каб i такiм спосабам кампенсаваць расходы.

Падчас нарады прагучалi меркаваннi аб негатыўных наступствах, да якiх можа прывесцi прыняцце дэкрэта: павелiчэнне колькасцi асуджаных, магчымае незадавальненне з боку мiжнародных структур i iнш. Тым не менш Прэзiдэнт выступiў за як мага больш жорсткi падыход да асоб, якiя былi пазбаўлены бацькоўскiх правоў i не жадаюць кампенсаваць сродкi. Ён, у прыватнасцi, адзначыў, што «такая стабiльнасць са зняволенымi» яго не задавальняе. Неабходна «рубануць так, каб адзiн трапiў туды, а дзесяць другiх задумалiся». Не бачыць праблем А. Лукашэнка i з пошукам працоўных месцаў. Па яго словах, працы ў Беларусi з заробкам у 250—300 тысяч рублёў хапае, i нядбайных бацькоў неабходна накiроўваць на самыя цяжкiя працы. Паставiў пад сумненне А. Лукашэнка i 70-працэнтнае кампенсаванне расходаў ад заробку. На яго думку, у такiх людзей можна забiраць усё, i гэта ўжо iх справа, як зарабiць большую суму.

Па вынiках нарады Прэзiдэнт запатрабаваў дапрацаваць дэкрэт, прыцягнуўшы да працы ўсiх зацiкаўленых асоб i ў першую чаргу — практыкаў. Сам жа дэкрэт павiнен быць падрыхтаваны да падпiсання ў як мага больш кароткiя тэрмiны, апошнi з якiх — 1 студзеня 2007 года. Па яго словах, такi дэкрэт павiнен вырашаць наступныя задачы: стварыць эфектыўную сiстэму выяўлення сацыяльна-небяспечных сем’яў; бацькi павiнны максiмальна поўна кампенсаваць затраты дзяржавы па ўтрыманню дзяцей; змянiць ролю службаў занятасцi, якiя павiнны не толькi накiроўваць на працу, але i шукаць неабходныя працоўныя месцы; прадугледзець меры для таго, каб бацькi не маглi схавацца, чым павiнна заняцца Мiнiстэрства ўнутраных спраў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях узмацнення дзяржаўнай абароны дзяцей. Асноўная ўвага на ёй удзялялася палажэння
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика