21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусi з 1 студзеня грамадзяне будуць аплачваць санаторна-курортнае лячэнне ў залежнасцi ад дах

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пуцёўкi на санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне беларусы з 1 студзеня 2007 года будуць аплачваць у залежнасцi ад даходаў. Пры гэтым для грамадзянскiх i ваенных асоб вызначаны роўныя ўмовы платы за такую пуцёўку. Адпаведны ўказ № 542 «Аб санаторна-курортным лячэннi i аздараўленнi насельнiцтва» 28 жнiўня падпiсаў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Такi падыход дае магчымасць забяспечыць сацыяльную абарону, перш за ўсё, малазабяспечаных грамадзян. Памер платы за пуцёўку будзе вызначацца адносiнамi памеру грашовага даходу атрымальнiка пуцёўкi да налiчанай сярэднямесячнай заработнай платы. Напрыклад, пры даходзе да Br306 тыс. грамадзянiн будзе плацiць 15 працэнтаў кошту пуцёўкi ў перыяд з 1 лiстапада па 30 красавiка i 20 працэнтаў — у перыяд з 1 мая па 31 кастрычнiка, а пры даходзе звыш Br3062 тыс. — 100 працэнтаў. Адпаведная шкала платы за пуцёўку ў залежнасцi ад даходаў зацверджана ўказам. Ільготы на санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне будуць атрымлiваць толькi тыя катэгорыi грамадзян, якiя сапраўды ў iх маюць патрэбу па стану здароўя, а не з-за iх статусу, адзначылi ў прэс-службе. Указам адмяняецца грашовая кампенсацыя за нявыкарыстаную санаторна-курортную пуцёўку i ўстанаўлiваецца грашовая дапамога на аздараўленне. Права на атрыманне такой дапамогi ў памеры 10 базавых велiчыць (на сённяшнi дзень гэта Br310 тыс.) будуць мець Героi Беларусi, Героi Савецкага Саюза, Героi Сацыялiстычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы, iнвалiды i ўдзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама асобы, прыраўнаваныя да iх. Па жаданню гэтых асоб замест грашовай дапамогi iм можа прадастаўляцца пазачарговая бясплатная пуцёўка на санаторна-курортнае лячэнне. Сродкi, што вызваляюцца ў сувязi з упарадкаваннем iльгот на санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне насельнiцтва, будуць накiраваны на фiнансаванне мерапрыемстваў прэзiдэнцкай праграмы «Дзецi Беларусi» на 2006—2010 гады, а таксама iншыя дзяржаўныя праграмы ў сферы аховы мацярынства i дзяцiнства. Указ уступае ў сiлу з 1 студзеня 2007 года.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пуцёўкi на санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне беларусы з 1 студзеня 2007 года будуць аплачваць у залежнасцi ад даходаў. Пры гэтым для грамадзя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика