Ордэнам Мацi ўзнагароджаны 142 шматдзетныя жанчыны Беларусi
За нараджэнне i выхаванне пяцi i больш дзяцей ордэнам Мацi ўзнагароджаны 142 шматдзетныя мацi рэспублiкi. Адпаведны ўказ падпiсаў прэзiдэнт Беларусi 28 жнiўня гэтага года. Сярод удастоеных такой высокай узнагароды хатнiя гаспадынi з Брэста Надзея Палявiк i Святлана Палявiк, бухгалтар СВК «Сакалоўшчына» Верхнядзвiнскага раёна Вiцебскай вобласцi Валянцiна Сабалеўская, сакратар Каменскага сельскага выканкама Кармянскага раёна Гомельскай вобласцi Святлана Залогiна, вядучы спецыялiст землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласцi Аксана Казлоўская, паштальён Бялынiцкага раённага вузла паштовай сувязi Таццяна Харытонава, прыёмная мацi аддзела адукацыi Вiлейскага райвыканкама Святлана Чыкмiзава, акушэрка 5-й гарадской клiнiчнай бальнiцы Мiнска Алена Драко.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За нараджэнне i выхаванне пяцi i больш дзяцей ордэнам Мацi ўзнагароджаны 142 шматдзетныя мацi рэспублiкi. Адпаведны ўказ падпiсаў прэзiдэнт Беларусi 2 |
|