Амерыканскую ўрадавую дэлегацыю абвiнавачваюць у фiнансаваннi перавароту ў ВенесуэлеХроніка апошніх падзей Англiйская газета «Гардыян» паведамiла ўчора, што ўрад ЗША абвiнавацiлi ў спробе скiнуць урад Уга Чавеса ў Венесуэле шляхам фiнансавання апазiцыйнай арганiзацыi праз сваё асноўнае агенцтва мiжнароднай дапамогi (Аддзел iнiцыятыў па фiнансавых аперацыях).Мiльёны долараў былi выдзелены на «прадэмакратычную праграму», якая, як заяўляюць прыхiльнiкi Чавеса, з’яўляецца скрытай спробай забяспечыць апазiцыю сродкамi на барацьбу з урадам. Дарэчы, iнфармацыя аб гэтых грантах была атрымана пасля запыту агенцтва «Асашыэйтэд прэс» у адпаведнасцi з законам аб свабодзе распаўсюджвання iнфармацыi. Аддзел iнiцыятыў па фiнансавых аперацыях, якi таксама працуе ў такiх «прыярытэтных краiнах», як Iрак, Афганiстан, Балiвiя, Гаiцi, ужо прадаставiў венесуэльскiм апазiцыянерам грантаў на агульную суму больш за 26 млн долараў. «Гэта значыць, што выдзяляецца вельмi шмат грошай i ўвагi таму, каб скiнуць Чавеса, — адзначае «Гардыян». — ЗША вядуць дыпламатычную вайну супраць Венесуэлы». Газета дадае, што, хоць ЗША абвiнавачваюць Чавеса ў дэстабiлiзацыi краiн Лацiнскай Амерыкi, у сапраўднасцi слова «дэстабiлiзацыя» хутчэй апiсвае тое, што спрабуюць зрабiць з Чавесам Злучаныя Штаты. НА АЗОЎСКIМ I ЧОРНЫМ МОРАХ ЧАКАЮЦЦА МОЦНЫЯ ШТОРМЫ На азоўскiм i чарнаморскiм узбярэжжы Краснадарскага края, як паведамляюць расiйскiя сiноптыкi, чакаюцца смерчы i штормы. Паводле слоў першага намеснiка Галоўнага ўпраўлення МНС Расii Сяргея Капусцiна, «у вынiку працяглай спякоты мы ўступiлi ў перыяд так званых непрадказальных прыродных з’яў, у тым лiку i на кубанскiх узбярэжжах мораў, — гэта штормы i смерчы, выклiканыя шквалiстым ветрам, i так званая нагонная хваля». Як лiчыць спецыялiст, у блiжэйшыя днi характар надвор’я на ўзбярэжжах Чорнага i Азоўскага мораў будзе складаны. «Мы папярэджваем усiх адпачываючых, асаблiва тых, хто адпачывае «дзiкарамi», быць вельмi асцярожнымi. Не трэба расстаўляць палаткi паблiзу вады, тым больш — на астраўках цi касе, як гэта было ў станiцы Далжанскай», — сказаў Капусцiн. Як вядома, мiнулай ноччу так званая нагонная хваля змыла ў Азоўскае мора шасцярых чалавек — пяцярым удалося дабрацца да берага, а адзiн лiчыцца прапаўшым без звестак. У ТУРЦЫI ПРАВААБАРОНЦЫ ПРАЗ СУД ПАТРАБУЮЦЬ АД КАМПАНII COCA-COLA РАСКРЫЦЬ САКРЭТ НАПОЮ У спецыяльнай заяве адзначаецца, што нават на бутэльках з простай вадой, якая прадаецца ў Турцыi, ёсць поўная iнфармацыя аб рэчывах, якiя ў ёй змяшчаюцца. «Дзеля здароўя нашых дзяцей мы хочам ведаць, якiя канкрэтна рэчывы выкарыстоўваюцца для вытворчасцi напою i цi не з’яўляюцца яны шкоднымi», — адзначаецца ў пiсьме разам з судовым iскам. Тут жа выказваецца спадзяванне, што гэты «iск стане прыкладам для iншых краiн». Мiж тым, у сераду турэцкая газета «Заман» паведамiла, што ў стамбульскiм Цэнтры канцэртаў i кангрэсаў з верасня забаронены продаж «кока-колы» i «пепсi». «Здароўе турэцкага народа не менш каштоўнае, чым у народаў Латвii i Iндыi, дзе ўжо прадпрыняты аналагiчныя крокi», — сказаў у iнтэрв’ю выданню ўладальнiк Цэнтра Мустафа Азбей. У ГЕРМАНII РАБАЎНIКI ЎЗЛАМАЛI СКЛАД СУПЕРМАРКЕТА, КАБ УКРАСЦI АДЗIН ПIРОГ Двое немцаў узламалi склад супермаркета i збеглi, украўшы адтуль толькi адзiн пiрог. Як адзначыў прадстаўнiк палiцыi горада Iтцэхоэ, размешчанага на поўначы краiны, часам у галовы людзям прыходзяць самыя вар’яцкiя iдэi. Як паведамляе агенцтва «Рэйтар», палiцыя арыштавала двух зламыснiкаў ва ўзросце 29 i 41 года неўзабаве пасля налёту. Асаблiва адзначаецца, што ўкрадзены пiрог быў знойдзены пры вобыску кватэры, дзе жылi зладзеi, i вернуты магазiну. Гэта не першы выпадак, звязаны з выкраданнем пiрагоў. Так, нядаўна ў Румынii злодзей, вага якога была 140 кiлаграмаў, таксама быў злоўлены пасля аналагiчнага правапарушэння. Яго затрымалi пасля таго, як ён захрас у акне, аб’еўшыся пiрагамi ў ходзе рабавання магазiна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Англiйская газета «Гардыян» паведамiла ўчора, што ўрад ЗША абвiнавацiлi ў спробе скiнуць урад Уга Чавеса ў Венесуэле шляхам фiнансавання апазiцыйнай а |
|