Увесь тыдзень грыбныя дажджы
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, цыклон паўсюдна прынясе да нас дажджы.
У пачатку тыдня на паўночна-ўсходняй палавiне Магiлёўскай i Вiцебскай абласцей дажджы будуць вельмi моцнымi. У асобных раёнах навальнiцы. Па ўсёй тэрыторыi краiны iстотна ўзмоцнiцца вецер. Тэмпература паветра ўдзень — 13—19 градусаў. У другой палове тыдня дажджоў стане менш, i яны будуць мець кароткачасовы характар. Тэмпература паветра ўначы 6—13 градусаў, удзень 16—22, а ў пятнiцу на поўднi краiны — да 24.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, цыклон паўсюдна прынясе да нас дажджы
|
|