Спакойная Гайна выйшла з берагоў
Сяргей РАСОЛЬКА
Дажджы, якiя iшлi некалькi апошнiх дзён, прынеслi нямала клопатаў i непрыемнасцяў жыхарам сталiчнай вобласцi.
Паводле iнфармацыi Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС, зараз завяршаюцца работы па адпампоўванню вады з падворкаў грамадзян у Барысаве. Непадалёку ад вёскi Сутокi Смалявiцкага раёна разлiлася рачулка Гайна, якая нiколi да гэтага не дастаўляла праблем. У вынiку «вялiкай вады» было падтоплена 150 метраў дарогi да дачных кааператываў. А ў вёсцы Турэц-Баяры Маладзечанскага раёна вада пасля дажджоў з’явiлася ў падвальным памяшканнi школы. На месцы працаваў штаб лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый Маладзечанскага ГРАНЗ, для адпампоўвання вады былi задзейнiчаны аўтацыстэрна, пажарная помпавая станцыя, спецыяльны аўтамабiль.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дажджы, якiя iшлi некалькi апошнiх дзён, прынеслi нямала клопатаў i непрыемнасцяў жыхарам сталiчнай вобласцi |
|