Прэзiдэнт Беларусi прыняў даверчыя граматы паслоў Арменii, Азербайджана i Малайзii
У гутарцы з Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Арменii ў Беларусi Алегам Есаянам кiраўнiк дзяржавы пацвердзiў гатоўнасць нашай краiны развiваць двухбаковае палiтычнае i эканамiчнае супрацоўнiцтва.
Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ў адносiнах Беларусi i Азербайджана адкрываецца новая старонка. Такую думку кiраўнiк дзяржавы выказаў, прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Азербайджана ў Беларусi. Азербайджанскую дыпламатычную мiсiю ў Мiнску ўзначалiў Алi Тэймур аглы Нагiеў. Аляксандр Лукашэнка перадаў добрыя пажаданнi кiраўнiку азербайджанскай дзяржавы Iльхаму Алiеву i дадаў, што прэзiдэнта Азербайджана чакаюць у Мiнску. Беларускi лiдар не выключыў, што вiзiт Iльхама Алiева можа адбыцца ўжо ў гэтым годзе, i ў яго рамках можа быць падпiсаны дакумент аб доўгатэрмiновым эканамiчным супрацоўнiцтве. Беларусь зацiкаўлена ў пашырэннi супрацоўнiцтва з Малайзiяй. Аб гэтым заявiў прэзiдэнт, прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Малайзii ў Расii i Беларусi (па сумяшчальнiцтву) Дато Махамада Халiса. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гутарцы з Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Арменii ў Беларусi Алегам Есаянам кiраўнiк дзяржавы пацвердзiў гатоўнасць нашай краiны развiваць двухбак
|
|