Са спецфонду прэзiдэнта выдзелена больш як Br146,3 млн на прэмiраванне таленавiтых вучняў i студэнта
Адпаведнае рашэнне савета фонду кiраўнiк дзяржавы зацвердзiў сваiм распараджэннем напярэдаднi новага навучальнага года.
Прэмiямi ў памеры Br1 млн 705 тыс. кожная з уручэннем нагруднага знака «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы таленавiтых вучняў i студэнтаў» узнагароджаны два пераможцы IV Мiжнароднай алiмпiяды вучняў школ з рускай мовай навучання дзяржаў — удзельнiц СНД i краiн Балтыi 2005 года Палiна Доўнар i Уладзiслаў Парыцкi. Тром вучням Мiнскага дзяржаўнага тэхналагiчнага каледжа — прызёрам мiжнародных чэмпiянатаў i конкурсаў прафесiйнага майстэрства Марыi i Нiне Батвiнкiным i Настассi Ятковай прысуджаны прэмii ў памеры Br330 тыс. кожная. Грашовымi прэмiямi ў памеры Br310 тыс. кожная ўзнагароджаны 61 лаўрэат Рэспублiканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў рэспублiкi 2005 года. На гэтыя мэты выдзелена Br18 млн 910 тыс. 515 студэнтам, якiя дабiлiся высокiх паказчыкаў у вывучэннi гуманiтарных i прыродазнаўчанавуковых дысцыплiн, аказана матэрыяльная дапамога на агульную суму Br103 млн. Гiсторыка-краязнаўчаму таварыству «Этна» Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў i навуковаму таварыству вучняў гiмназii №1 г. Вiцебска, якiя дабiлiся высокiх вынiкаў у навукова-даследчай дзейнасцi, выдзелена па Br10 млн на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы. Гэта распараджэнне з’яўляецца сведчаннем мэтанакiраванай падтрымкi кiраўнiком дзяржавы маладых талентаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са спецфонду прэзiдэнта выдзелена больш як Br146,3 млн на прэмiраванне таленавiтых вучняў i студэнта Адпаведнае рашэнне савета фонду кiраўнiк дзяржавы зацвердзiў сваiм распараджэннем напярэдаднi новага навучальнага года |
|