21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што параiце, народны доктар?

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пытаннi нашых чытачоў адказвае прафесар у галiне народнай медыцыны, фiтатэрапеўт, жэньшэнявод Iосiф КIСЯЛЁЎ.

(Працяг. Пачатак у нумарах за 2 i 5 верасня.)

— Дзень добры, Iосiф Iосiфавiч. Дзмiтрый вас турбуе з Нясвiжскага раёна. Мне 20 гадоў. Хворы на востры гламеруланефрыт. Ляжаў у бальнiцы, зараз праходжу лячэнне медыкаментамi. Як мне сябе ў гэты перыяд засцерагчы, што вы параiце?

— Каб зняць запаленчы працэс, як мага далей ад шашы нарэжце маладых галiнак бярозы разам з лiсцем. Здрабнiце, высушыце ў ценю i заварвайце як чай. Калi няма анкалогii — дадайце кропельку мёду. Дам яшчэ такi рэцэпт: 1 сталовую лыжку насення кропу змалоць цi стаўчы, залiць 200 мiлiлiтрамi кiпеню, ухутаць, настояць 20—25 хвiлiн (можна ў тэрмасе). Пiць па 100 грамаў 2 разы на дзень. Ужывайце баклажаны — толькi з алеем, а не са смятанай. Аднак лепш паказацца мне, прыязджайце на прыём. Правядзём комплексную дыягностыку, прызначым лячэнне.

— Мяне завуць Васiль Мiкалаевiч, з Капыля тэлефаную. У майго 60-гадовага бацькi язва 12-перснай кiшкi. Чым яму можна дапамагчы?

— Аперацыя была? Не. Аналагiчныя хваробы? Таксама. Тады параю сок сырой бульбы ўжываць па 100 грамаў 2 разы на дзень за 20—30 хвiлiн да яды. Пакуль не пройдуць болi. Нiякiх раздражняльнiкаў слiзiстай абалонкi страўнiка. Бацьку трэба кiнуць курыць — абавязкова. Алкаголь процiпаказаны ў любым выглядзе. Выдалiць з рацыёну вострае, вэнджанае, салёнае, перчанае, каву i моцны чай. Яшчэ добра будзе папрымаць сок бурачны i маркоўны. Сок буракоў адцiснуць, настояць 2—3 гадзiны у халадзiльнiку (свежы можа апячы слiзiстую i стрававод), змяшаць з сокам морквы i прымаць па 100 грамаў 2 разы на дзень да яды.

— З Мiнскай вобласцi тэлефаную. Маёй дачцэ 13 гадоў, год таму ёй паставiлi дыягназ хранiчны гепатыт С умеранай клiнiка-бiяхiмiчнай актыўнасцi. Акрамя таго, у яе бранхiяльная астма сярэдняй ступенi цяжкасцi, атапiчны дэрматыт у стадыi няпоўнай рэмiсii i нетаксiчны дэфузны зоб. Калi не лячыць гепатыт, медыкi прагназуюць цыроз печанi ў 30-гадовым узросце. Прапануюць лячэнне, аднак папярэджваюць, што яно цяжкае для арганiзма, таксiчнае. Што мне рабiць? Згаджацца цi не?

— Гэтае пытанне вы павiнны вырашыць самi. Мне цяжка па тэлефону парэкамендаваць вам нешта канкрэтнае, тое, што дапамагае пры гепатыце, можа быць непрымальным пры астме. I далей, калi нейкiя сродкi можна смела прымаць пры гепатыце i астме, то ў вас яны могуць выклiкаць алергiчныя рэакцыi арганiзма. Магу параiць для агульнага ўмацавання сабраць каранi пырнiку (яны захоўваюць карысныя якасцi на працягу года), толькi не мыйце iх! Высушыце, пазбягаючы сонечных промняў, заварвайце як чай. Заварвайце i ўжывайце як чай галiнкi i лiсце бярозы. Вага дачкi 44 кiлаграмы? Адну сталовую лыжку сухога чыстацелу i адну сталовую лыжку сухога святаяннiку (зверобоя) залiць 200 мiлiлiтрамi кiпеню, 20—30 хвiлiн настояць, працадзiць. Пiць па 40 грамаў 3—4 разы на дзень да яды. 20 дзён ужываеце, потым на 20 дзён робiце перапынак, потым зноў 20 ужываеце i 20 перапынку. Усяго 3 цыклы. Калi ласка, прыязджайце на асабiсты прыём.

— Дзень добры, гэта з Маладзечна да вас. У маёй мацi хвароба Паркiнсона ўжо 6 гадоў. Прапiсалi падтрымлiваючыя прэпараты, аднак дрыжанне канечнасцяў у яе ўзмацнiлася. Цi ёсць нейкiя травы для палягчэння яе становiшча?

— Неабходна чысцiць сасуды, капiляры. Ужывайце напiтак чырвонай рабiны (збiрайце ягады, калi лiсце на дрэве пачынае жаўцець). Лiсце i галiнкi бярозы заварвайце як чай. Яблычны воцат пiце: на 200 мiлiлiтраў вады 1—2 чайныя лыжкi воцату — лепш за ўсё беларускага, плюс адну чайную, а вечарам сталовую лыжку мёду, пры ўмове адсутнасцi анкахвароб. Для падтрымання сардэчнай дзейнасцi пiце адвар насення кропу (рэцэпт гл. вышэй) 90—105 дзён запар па 100 грамаў 2 разы на дзень.

— Iосiф, Iосiфавiч, прывiтанне. Мне 51 год, у мяне цукровы дыябет другога тыпу, ампутавана трэць галёнкi на адной назе. Другая нага ў перадгангрэнным стане...

— Пры гангрэне народная медыцына раiць прывязваць да ачагоў сыраквашу i часта яе мяняць. Яшчэ адзiн спосаб — прыкладаць тканiну, насычаную гваздзiчным алеем. Чаргаваць з каланхоэ (лiсце каланхоэ пакласцi ў халадзiльнiк — не ў маразiльнiк — на 5—7 дзён, выцiснуць сок i змазваць iм ачагi ад сярэдзiны да краёў 3—5 разоў на дзень). Гэтыя працэдуры павiнны паменшыць боль. Добра дапамагае i водная выцяжка жэньшэню. Што датычыцца цукровага дыябету, тут трэба прымяняць комплекснае лячэнне, аднаўляць працу падстраўнiкавай залозы. Ужываць напiтак чырвонай рабiны i iнш. Калi ласка, прыязджайце на асабiсты прыём, мне надзвычай цяжка даваць парады завочна, не ўбачыўшы чалавека.

— Венiямiн з Мiнска вас турбуе. Раскажыце, калi ласка, як народная медыцына лечыць гемарой?

— Да гемараiдальных шышак можна прыкладаць свежы лiст асiны, трымаць 2 гадзiны. Праз дзень паўтарыць. Рабiць некалькi разоў. Кветкi дзiванны (коровяка) высушыць i заварваць як чай. Пiць 2—3 разы на дзень. Пiць расол кiслай капусты — па шклянцы 3—5 разоў на дзень, лепш да яды (дапамагае таксама пры запорах i крывацёках). Паўшклянкi здробненай шкарлупiны кедравых арэхаў залiць шклянкай кiпеню, настояць 1—2 гадзiны, працадзiць. Прымаць за два прыёмы, лепш да яды. Дзве сталовыя лыжкi каранёў крапiвы двухдомнай залiць 2 шклянкамi кiпеню, настояць 1—2 гадзiны, працадзiць. Пiць па паўшклянкi цёплага адвару 3 разы на дзень да яды. Зубок часнаку пасяўнога ачысцiць ад шалупiння, змачыць слiнай, увесцi ў прамую кiшку i пакiнуць на працяглы час. Пасля выпадзення цi дэфекацыi ўвесьцi свежы. Працэдуру праводзiць 3—5 сутак. Калi за адзiн курс не ўдаецца пазбавiцца ад гемарою, паўтарыце працэдуры праз 10 дзён. Пры трэшчынах у прамой кiшцы замест часнаку яе змазваюць мёдам цi ўводзяць тампон, прапiтаны мёдам. Таксама пры трэшчынах дапамагае наступны спосаб: уставiць у заднi праход свечку, выструганую з сырой ачышчанай бульбы. Можна пакiнуць яе на ўвесь дзень. Перад заменай свечкi на новую прамыць прамую кiшку халаднаватай вадой (0,5 шклянкi). Яшчэ рэкамендуецца выцiснуць сок са спелых пладоў чырвонай рабiны. Пiць па 75—100 грамаў соку 3 разы на дзень, можна дадаць мёд. Запiваць халоднай вадой. Прымаць сок цыбулi рэпчатай па 1 сталовай лыжцы 3—4 разы на дзень.

(Працяг будзе.)

Вядучая «прамой лiнii» Iнга МIНДАЛЁВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi нашых чытачоў адказвае прафесар у галiне народнай медыцыны, фiтатэрапеўт, жэньшэнявод Iосiф КIСЯЛЁЎ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика