21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стварыць камфорт пасажыру

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра бясшумныя трамваi, тралейбусы без «рогаў» i аўтобусы з кандыцыянерам

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 5 верасня.)

Аб тым, якiя змены адбудуцца ў дзейнасцi дзяржаўных перавозчыкаў, якiя новыя маршруты з’явяцца, як абараняюцца правы пасажыраў, i яшчэ шмат пра што iншае расказваюць намеснiк начальнiка ўпраўлення аўтамабiльнага транспарту Мiністэрства транспарту i камунiкацый Юрый КАРАВАЙКIН i генеральны дырэктар сталiчнага КУП «Мiнсктранс» Лявонцiй ПАПЯНОК.

— Ёсць чуткi, што распрацоўваецца новы, «гiбрыдны», тралейбус, якi не мае «рогаў», ён можа аб’язджаць агаро-джы. Пасажыры спадзяюцца, што з’явяцца аўтобусы з тэлевiзарамi i кандыцыянерамi...

Ю. К.: — Канешне ж, любое канструктыўнае змяненне патрабуе вялiкiх грошай, што на канчатковым этапе адаб’ецца i на кошце квiткоў. Аднак мы павiнны думаць над пастаянным удасканаленнем якасцi. Напрыклад, у сталiчным транспарце ўжо ёсць гучная сувязь, экран з бягучым радком. Што датычыцца кандыцыянераў, то, я мяркую, у горадзе гэта не вельмi актуальна, а вось на прыгарадных маршрутах у сельскай мясцовасцi яны сапраўды патрэбныя. Набываць iх трэба. Паглядзiце на прыватных перавозчыкаў — у iх аўтобусы з барам, халадзiльнiкам, вiдэасiстэмай, тым жа кандыцыянерам. На сённяшнi момант канкурэнцыя памiж прыватнiкамi i дзяржаўнымi прадпрыемствамi перавозкi iснуе, i яна даволi жорсткая. Зразумела, што мы хацелi б прадаставiць свайму пасажыру поўны комплекс паслуг. I я думаю, задача па мадэрнiзацыi салонаў па стандартах, прынятых ва ўсiх краiнах, будзе вырашана i ў нас. Дарэчы, праз не вельмi вялiкi час. Але пакуль што трэба аднавiць састаў аўтапаркаў, вывесцi з эксплуатацыi старыя, тэхнiчна небяспечныя машыны.

Л.П.: — Распрацаваная мадэль тралейбуса абсталявана акумулятарам электрычнасцi. Але каштуе такое ноу-хау ў два разы больш, чым звычайная мадэль. Вага гэтага акумулятара каля адной тоны. Электраэнергii i, адпаведна, грошай для таго, каб ажыццявiць транспартныя работы па перавозцы аднаго толькi акумулятара, трэба вельмi i вельмi шмат. Канешне, гэта перспектыўна, але я пагаджаюся, што спачатку трэба вывесцi з вулiц састарэлыя мадэлi.

Таму далейшы лёс канкрэтна новай мадэлi тралейбуса з акумулятарам пакуль не вырашаны, але трэба зазначыць, што мы будзем прыводзiць стан грамадскага транспарту да якасцяў мiжнароднага ўзроўню. Гэта патрабуе ад нас i клопат аб пасажырах, i сам статус Мiнска як еўрапейскай сталiцы.

Напрыклад, з будучага года мы пераходзiм на мадэль МАЗ-203, у якой ёсць магчымасць усталяваць кандыцыянер.

— Мiнчане скардзяцца на шум ад трамваяў. Цi будуць змяненнi ў гэтым накiрунку?

Л. П.: — Шум трамваяў ствараецца не толькi ад рэйкаў — вiнаватыя яшчэ i старыя вагоны. Праблема вырашаецца, паляпшэннi адбываюцца ўжо зараз: заканчваецца праектаванне трамвайных рэек без шпалаў на ўчастку вулiц Дарашэвiча — вулiца Багдана Хмяльнiцкага. Замест шпалаў будзе маналiтная плiта. Кошт новай тэхналогii даражэйшы, але мы намагаемся рабiць усё, каб пасажыр адчуваў камфорт. Увогуле актуальна пытанне капiтальнага рамонту амаль усiх трамвайных рэек — па падлiках, яго неабходна зрабiць на 70 працэнтах шляху гэтага транспарту, а гэта 62 кiламетры. Зараз вось засвойваем вопыт — праводзiцца пракладка новых рэек на ўчастку ад вулiцы З. Бядулi да праспекта Незалежнасцi.

— Пытанне якое цiкавiць усiх людзей, што карыстаюцца паслугамi грамадскага транспарту. На якiх умовах застрахаваны пасажыры?

Ю.К.: Страхуюцца не толькi гарадскiя, але i пасажыры мiжнародных, прыгарадных маршрутаў. Ёсць адпаведны закон аб адказнасцi перавозчыка. У выпадку любой сiтуацыi састаўляецца страхавы акт i накiроўваецца ў транспартную арганiзацыю.

— Пасажыр абавязкова павiнен паведамiць аб тым, што здарылася непрыемнасць?

Ю. К.: — Так, вадзiцель павiнен ведаць, таксама неабходны i сведкi. Здараецца, што пасля няшчасця ў транспарце чалавека дастаўляюць у бальнiцу. У гэтым выпадку абавязкова потым мець даведку з медыцынскай установы. Калi пасажыр набывае квiток, ён аўтаматычна становiцца застарахаваным. Страхоўка будзе дзейнiчаць толькi тады, калi пасажыр мае дакумент на праезд. Дакумент павiнен быць абавязкова пракампасцiраваны.

— У свеце няшчасных выпадкаў, якiя адбылiся ў сталiчных тралейбусах зiмой, як гарантуецца бяспека пасажыраў у гэтым вiдзе транспарту зараз?

Л. П.: — Мы падышлi да гэтай праблемы вельмi грунтоўна — сур’ёзней быць ужо не можа. Прыступкi ўсiх тралейбусаў мы памянялi на электраiзаляцыйны матэрыял, iзалявалi ад магчымага электратоку ўсе поручнi. Нанеслi iзаляцыйнае покрыва на панелi i дзверы. Сумесна з прыборабудаўнiчым заводам да канца верасня на ўсiх, без выключэння, тралейбусах будуць усталяваны прыборы кантролю за ўцечкай току. На ўсе гэтыя мерапрыемствы выдаткавалi каля 1 мiльярда 700 мiльёнаў рублёў. Застаецца чарга i за дарожнымi службамi. Трэба, каб прыпынкi i вулiцы былi чыстымi ўвесь час. Сумесi, якiмi пасыпаюць дарогi зiмой, павiнны мець у сваiм складзе нiзкаагрэсiўныя салявыя i пясчаныя рэчывы.

— Пытанне наконт замены прыгарадных аўтобусаў — большасць з iх знаходзiцца ў аварыйнам стане...

Л. П.: — У гэтым годзе больш за 30 «ЛАЗаў» знятыя з маршруту, замест iх будуць курсiраваць новыя беларускiя аўтобусы «Нёман». Замена iдзе, але адначасова адбыцца не можа — кожны год аднаўляем чвэрць саставу.

— А што адбываецца са зваротамi грамадзян? Некаму падабаецца работа грамадскага транспарту, але ёсць i скаргi, прапановы...

Л. П. — Тэндэнцыя па зваротах i скаргах назiраецца станоўчая, i гэта прыемна. Разглядаем i прымаем рашэннi па кожнай заяве ад пасажыраў. Напрыклад, у горадзе дзейнiчаюць маршруты высокай культуры. Мiнск — сталiца еўрапейскай дзяржавы, таму на такiх маршрутах мы адпрацоўваем стандарты паводзiнаў i паслуг. Вадзiцелi павiнны быць усе пры гальштуках i апранутыя ў касцюмы. Аднак бывае i так, што сеў чалавек за руль з негатыўным настроем, а потым — пасажыр пакрыўджаны. За апошнiя гады зменшылася цякучасць у аўтапарках, вадзiцелi зараз праходзяць адбор — учарашняму школьнiку транспартны сродак не даверым, стаж павiнен быць не меншы за тры гады. А да несумленных вадзiцеляў прымаем самыя строгiя меры. I я не буду ўтойваць — мы працуем па прынцыпу «клiент заўсёды мае рацыю», пасажыра мы страчваць не павiнны.

Ю. К.: — Я згаджаюся, за апошнi час колькасць скаргаў паменшылася. Аднак пэўныя выпадкi адбываюцца, i таму я хачу звярнуцца да ўсiх пасажыраў краiны. Калi вас пакрыўдзiў вадзiцель, вялiкая просьба не турбаваць яго, не скандалiць. Спакойна напiшыце заяву, раскажыце аб праблеме, i мы яе абавязкова разгледзiм i прымем рашэнне. А з вадзiцелем на дарозе лаяцца не трэба — не забывайце, што ён адказны за ваша жыццё, пакуль сядзiць за рулём...

— Трамваем карыстаецца невялiкая колькасць мiнчан. Цi можа так здарыцца, што ён знiкне з вулiц горада?

Л. П.: Запэўнiваю, што не знiкне. Больш таго, зараз мы праектуем новую лiнiю ад Кастрычнiцкай да Серабранкi, працяг яе складзе 11 кiламетраў. А ў будучым, згодна планам развiцця сталiцы, павiнен пабудавацца i яшчэ адзiн трамвайны парк.

На «прамой лiнii» дзяжурыў Дзмiтрый АЛЬФЕР.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра бясшумныя трамваi, тралейбусы без «рогаў» i аўтобусы з кандыцыянерам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика