ПакаталIся...
Сяргей РАСОЛЬКА
Трое мiнчан i адзiн жыхар Узды накiравалiся на маторнай лодцы на прагулку па Лашанскаму вадасховiшчу.
Дзяўчына i хлопцы ўжо знаходзiлiся на сярэдзiне вадасховiшча, калi маторка перакулiлася. Мясцовыя жыхары, на вачах якiх усё гэта адбывалася, пачалi званiць у «хуткую дапамогу», а ўжо медыкi звязалiся з падраздзяленнем МНС. На ваду спусцiлi лодку, якая знаходзiлася на аварыйна-выратавальным аўтамабiлi, яшчэ на адной лодцы да пацярпелых накiраваўся егер Лашанскага ляснiцтва. I дзяўчыну, i хлопцаў удалося выцягнуць з вады, а iх плаўсродак быў адбуксiраваны да берага.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трое мiнчан i адзiн жыхар Узды накiравалiся на маторнай лодцы на прагулку па Лашанскаму вадасховiшчу |
|