Плот пахаваў пенсiянерку...
Iгар ГРЫШЫН
Звычайны паход на рынак у Скiдалi дзвюх бабулек скончыўся для iх бядой: у вынiку няшчаснага выпадку адна з пенсiянерак загiнула, а другая была цяжка паранена.
Гаротнiцы, як высветлiлася, былi сёстрамi-блiзнятамi. Яны нарадзiлiся ў 1927 годзе, а панядзелак 2006-га амаль не стаў ракавым для абедзвюх. Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, 79-гадовая пенсiянерка прыехала да сястры ў госцi з вёскi Мiлькаўшчына, што ў Гродзенскiм раёне. I трэба было здарыцца, што калi на вулiцы Ленiна старыя знаходзiлiся побач з бетоннай агароджай ля ўваходу на рынак, частка плоту абрынулася на iх. Справа ў тым, што ў гэты час у плот уехаў аўтамабiль «Рэно-19» — машына была без вадзiцеля, стаяла на месцы i раптоўна самаадвольна пачала рухацца. Агароджа не вытрымала такога нацiску, а вось аўтамабiль, дарэчы, не атрымаў нiякiх пашкоджанняў. Вясковая бабулька, што апынулася пад плотам, загiнула, а яе сястра з чэрапна-мазгавой траўмай i пашкоджанай нагой трапiла ў бальнiцу. Як адзначылi ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, па гэтаму факту ўзбуджана крымiнальная справа па артыкулу 317 ч.2 КК РБ: «парушэнне правiлаў дарожнага руху цi эксплуатацыi аўтадарожных транспартных сродкаў».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звычайны паход на рынак у Скiдалi дзвюх бабулек скончыўся для iх бядой: у вынiку няшчаснага выпадку адна з пенсiянерак загiнула, а другая была цяжка п |
|