Трыо ў «Палацы мастацтва»
Марына ПЫРКОВА
Культурная афiша Адразу тры персанальныя выставы адкрылiся 5 верасня ў Рэспублiканскай мастацкай галерэi Беларускага саюза мастакоў.«Восеньская споведзь», «Рэха часу» , «Край мой любы» — назвы, якiя аб’ядноўваюць каля 160 лепшых работ Уладзiмiра Iсачанкi, Кiма Шастоўскага i Дзмiтрыя Сарокi. Усе карцiны ўзаемадапаўняюць адна адну па тэматыцы i жанру. Калi ў палотнах Уладзiмiра Iсачанкi скразная тэма —яднанне прыроды i чалавека, у Дзмiтрыя Сарокi — любоў да беларускай зямлi, то ў Кiма Шастоўскага — паказ штодзённага жыцця краiны. I калi Дзмiтрый Сарока па праву лiчыцца майстрам пейзажа, Кiм Шастоўскi — майстрам у партрэтавым жанры, то Уладзiмiр Iсачанка аддае перавагу нацюрмортам, кнiжнай графiцы i станковаму жывапiсу. Напрыклад, карцiна Кiма Шэстоўскага «Янка Купала ў Ляўках» стала асаблiвым здабыткам Дзяржаўнага музея Я. Купалы ў Мiнску. Акрамя выставы, карцiны мастакоў змешчаны таксама ў Музеi сучаснага выяўленчага мастацтва, у Нацыянальным мастацкiм музеi РБ, у Музеi гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны, у фондзе Беларускага саюза мастакоў i Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. Шмат работ знаходзiцца ў прыватных калекцыях Англii, Iталii, Канады, Германii, Венгрыi, Польшчы i iншых краiн. Выставы будуць працаваць да 17 верасня па адрасу: вул. Казлова, 3 з 11.00 да 19.00, выхадны — панядзелак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу тры персанальныя выставы адкрылiся 5 верасня ў Рэспублiканскай мастацкай галерэi Беларускага саюза мастакоў
|
|