Што параiце, народны доктар?
На пытаннi нашых чытачоў адказвае прафесар у галiне народнай медыцыны, фiтатэрапеўт, жэньшэнявод Iосiф КIСЯЛЁЎ
(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 2, 5 i 6 верасня.) — Вольга Пятроўна, 80 гадоў. У мяне астэаартроз тазасцегнавога сустава, хворыя абедзве ныркi. Што параiце? — Актываваны вугаль здрабнiць, змяшаць са здробненым семем iльну ў роўных прапорцыях (1:1), разбавiць цёплай вадой да стану густой масы i абмазваць хворыя суставы. Можна гэтую працэдуру рабiць на ноч, толькi абавязкова абмазаныя суставы абвяжыце чым-небудзь, iнакш калi гэтая маса трапiць на прасцiну, вы яе ўжо нiколi не адмыеце. Траву макрыцу аблiць кiпенем i абкладаць хворыя месцы. Чаргуйце адзiн дзень вугаль з iльном, другi — макрыцу. Каб хутка зняць болевы сiндром, параю моркву надзерцi на тарцы, сок выпiць, а жмых — у палатняны мяшочак i прыкладаць на суставы. Наконт нырак: лiсце i галiнкi бярозы здрабнiцце, высушыцце ў ценю i заварвайце як чай. Ужывайце адвольна. Сталовую лыжку чыстацелу (сухога i толькi надземнай часткi) залiць шклянкай кiпеню, настояць 20—30 хвiлiн, працадзiць, пiць па 50 грамаў 3—4 разы на дзень да яды. — Вас турбуе Iван Iванавiч з Магiлёўскай вобласцi. У мяне пiтушчы сваяк. Цi магчыма сродкамi народнай медыцыны яму дапамагчы? — Да мяне часта звяртаюцца з такiм пытаннем, але народных рэцэптаў, якiя б мелi вiдавочны эфект, няма. Выбачайце. — Ганна Мiкалаеўна з Мiнска на лiнii. Я хачу запытацца: як даўно ў нас вырошчваюць жэньшэнь, ад чаго залежыць яго якасць, што iм можна лячыць i цi варта прымаць яго тым, хто хоча зацяжарыць? — У Беларусi жэньшэнь вырошчваюць ужо 40 гадоў. Якасць залежыць ад вытворцы — на чым яго вырошчваюць. Асабiста я выкарыстоўваю толькi гной i апырскваю тытунёвым настоем. Жэньшэнь стымулюе iмунную сiстэму, жэньшэнем вылечваюцца тысячы хвароб (яшчэ з 2-га стагоддзя да н.э.), жэньшэнь амалоджвае арганiзм, здымае болевы сiндром, аднаўляе абмен рэчываў... Працягваць можна доўга. Процiпаказанняў жэньшэнь не мае, трэба толькi правiльна рэгуляваць дазiроўку. Водную выцяжку з жэньшэня я раблю сам. Я ўжо 23 разы дзядуля (вылечыў жанчын, якiя не маглi зацяжараць). Толькi калi «девственная матка» (ёсць такое азначэнне ў медыцыне), я не магу дапамагчы. Астатнiя хваробы, якiя перашкаджаюць зацяжараць (кiсты, фiбромы, фiбрамiёмы, запаленнi), я вылечваю. Спрыяльна ў гэтым сэнсе жэньшэнь уплывае i на мужчын, будучых татаў. Таму, калi ласка, прыязджайце з мужам на прыём. Адзiны «недахоп» прыёму жэньшэню для цяжарных — нараджаюцца буйныя дзеткi (4.300—5.100 грамаў). — З Вiцебскай вобласцi да вас тэлефаную. Фаiна Арцёмаўна мяне завуць, мне 54 гады. Пакутую ад варыкознага пашырэння венаў i трафiчнай язвы. Чым можна палячыцца? — У вас пашырэнне венаў i трафiчная язва на адной назе? Тады спачатку мы пазбавiмся ад трафiчнай язвы, а потым будзем лячыць варыкоз, бо лекавыя працэдуры не сумяшчальныя. Не насiце шчыльных сцiскаючых шкарпэтак, калготак, бялiзны, каб нiшто не перашкаджала току крывi. Не рабiце гарачых кампрэсаў i нажных ваннаў. Прынамсi, халодныя водныя працэдуры таксама вам процiпаказаны. У аптэцы прадаецца сок каланхоэ. Паспрабуйце прамываць iм ранкi (касметычным пэндзлем ад цэнтра раны да краёў, як малюеце сонечныя промнi). Чаргуйце з сокам трыпутнiку. Увогуле, пры такiх захворваннях лепш праводзiць комплекснае лячэнне, для гэтага трэба прыехаць на асабiсты прыём. — Зоя Фёдараўна са Жлобiна, 47 гадоў. Гiперплазiя эндаметрыя, моцныя крывацёкi, фiбрыёма, кiста на яiчнiку, 2 гады прымаю гармоны. — Ваш муж не курыць? Добра. Нiкацiн зводзiць на нуль усё лячэнне. У вас столькi хвароб, што раiць нешта завочна, без дыягностыкi, не бяруся. Калi ласка, пад’язджайце на стацыянарнае лячэнне. Вам трэба рабiць працэдуры з чыстым жэньшэнем, прайсцi поўны курс. Адразу скажу: усе вашы хваробы вылечныя, толькi трэба сур’ёзна заняцца. — Алена з Мiнска да вас дазванiлася. У майго сыночка (яму 5 гадкоў) пастаянныя прастуды, слабая iмунная сiстэма. Як яе можна ўмацаваць? — Вы курыце? А тата? Не? Малайцы. Тады лiтаральна за 10 сеансаў можна аднавiць iмунiтэт. Галоўнае, каб дзiця не знаходзiлася побач з курцамi. Самае лепшае — водная выцяжка жэньшэню. Вы жывяце ў Мiнску, вам будзе проста прыехаць з сыночкам на прыём. Кансультацыя, дыягностыка, рэкамендацыi ў нас бясплатныя. — Добры дзень, Iосiф Iосiфавiч. Мiкалай Мiкалаевiч, з Гродзенскай вобласцi да вас з пытаннем. Адкажыце, калi ласка, цi выкарыстоўваеце вы пры лячэннi грыб вясёлку? — Я працую толькi з воднымi выцяжкамi, а ва ўсiх «народнiках» рэцэпты прадугледжваюць яго настой на алкаголi. Алкаголь не ўсiм падыходзiць. Таму я з вясёлкай не працую. — Валянцiна Iванаўна са Слуцкага раёна. Мой муж (яму 61 год) два гады таму перанёс менiнгаэнцэфалiт. Левы бок паралiзаваны. Скажыце, калi ласка, як лячыць пролежнi? — Змазваць сокам каланхоэ. Калi, магчыма, узнiкне пачырваненне, чаргуйце сок капусты з прымочкамi з соку трыпутнiку. Прасцiна павiнна быць толькi з натуральнай тканiны, лепш лён. Разамнiце капуснае лiсце i прыкладайце да скуры. — Таццяна Анатольеўна з Мiнска вас турбуе. У маёй сястры парушэнне пiгментацыi скуры (хвароба называецца вецiлiга). Што вы параiце? — Не шукайце «спецыялiстаў», не аддавайце дарэмна грошы. Гэта пустое. Найперш трэба аднавiць функцыю падстраўнiкавай залозы. Прыязджайце на прыём. Зборнiкi народных рэцэптаў прапануюць выкарыстоўваць «конскае мыла». Зараз якраз пачалi капаць бульбу. Знайдзiце ў вёсцы, дзе гэта робяць канём. Калi конь упацее (пакрыецца мылам), завядзiце яго ў хлеў. Сястра ваша павiнна змазацца гэтым потам. Рабiце гэта 7 дзён (i кожны раз змазвайце белыя плямы няцотную колькасць разоў). — З Iўеўскага раёна да вас звяртаемся. Майму мужу 35 гадоў, не курыць. У яго бранхiт. I алергiя на пыл. Якое лячэнне параiце? — Запiсвайце: 150 грамаў хрэну надзерцi на тарцы, дадаць 2—3 лiмоны (з цэдрай). Прымаць па 1 чайнай лыжцы за 15—20 хвiлiн да яды 3 разы на дзень. Яшчэ адзiн рэцэпт: у эмалiраваны посуд пакласцi маладыя галiнкi i шышкi сасны, залiць кiпенем, гатаваць 5—7 хвiлiн, зняць з агню, настояць да астуджэння пад накрыўкай, працадзiць, пiць адвольна. Аднак папярэдзьце свайго мужа, што падчас прыняцця гэтых сродкаў будзе выдзяляцца многа макроты, якую нi ў якiм разе нельга глытаць. — Святлана Васiльеўна з Маладзечна да Iосiфа Iосiфавiча. Мне 52 гады, мая хвароба блiзкая да рассеяннага склерозу (дзiмiлiнiзiруючая полiнейрапатыя) — падваенне ў вачах, аслабленне мышцаў, у спiне i галаве непрыемнае адчуванне, быццам мяне падкiдваюць. Урачы прапiсалi прэпараты для пашырэння сасудаў, але палёгкi няма. Што мне рабiць? — У мяне ёсць метад вылечвання рассеяннага склерозу. Мужчын я i зараз бяру на лячэнне, жанчын — не, таму што гэта вельмi балючы спосаб. Прыязджайце да мяне на прыём, пагаворым асабiста. — Тэрэза Зiнонаўна з Мiнска, 58 гадоў. У мяне алергiя на лекi, антыбiётыкi. Цi можна ад гэтага пазбавiцца? — Нiякае медыкаментознае лячэнне не патрэбна. У вас парушана функцыя падстраўнiкавай залозы. Па тэлефону рэкамендацыi даваць цяжка, мне трэба вас дыягнаставаць. Прыязджайце на прыём. — Iосiф Iосiфавiч, з Добруша вам тэлефаную. Сыну 40 гадоў. У яго звужэнне сасудаў, неўрастэнiя, моцны галаўны боль i галавакружэнне. Пакутуе ўжо 8 гадоў. Чым яму можна дапамагчы? — Ён курыць? Для пачатку сын павiнен кiнуць курэнне. Абавязкова. Нiкацiн спрыяе звужэнню сасудаў. Калi ён на гэта згодзiцца, вы патэлефануйце мне i прыязджайце з iм на прыём. Набудзьце ў магазiне ёдаванай солi (лепш мазырскай) — 20 кiлаграмаў на ўвесь курс лячэння. Сын будзе прымаць з ёй ванны, аднак папярэджваю: саляная ванна «цяжкая» для сэрца, таму перад тым, як яе вам прызначыць, прашу прыехаць да мяне на асабiсты прыём. — Ганна Iльiнiчна з Брэсцкай вобласцi да вас. У мяне хворыя ныркi i спазм сасудаў галаўнога мозга. Што параiце? — Завочна я не рызыкну даваць вам канкрэтныя рэцэпты, каб незнарок не зрабiць арганiзму горш. Патрэбна дыягностыка. Вядучая прамой лiнii Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi нашых чытачоў адказвае прафесар у галiне народнай медыцыны, фiтатэрапеўт, жэньшэнявод Iосiф КIСЯЛЁЎ |
|